BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На знос аўтавакзала «Маскоўскі»

18.06.2014  |  Стихотворение дня   |  Мікола Кандратаў
На знос аўтавакзала «Маскоўскі»

- Тата, тата! Чорт лезе ў хату!
 Хай лезе, абы не маскаль.
Старадаўняя беларуская прыказка
Чем дальше от Москвы - тем люди лучше.
Современная русская поговорка

Сонца – бы ў траўні. Вакзал перад смерцю
нібы нам нешта імкнецца сказаць –
мо пра крамлёўскія мары-намеры?..
Цяжка вясной маладым паміраць.

Памяць яго не ўшануюць бярозкі,
і не запаляцца свечак агні.
Хутка ўзнясецца тут гонар маскоўскі,
каб на “халопаў” глядзець з вышыні.

Лепей пасаджаным быць на іголку,
каб у палон не забралі, бы Крым,
здрадзіўшы слову не ў прыклад манголаў –
нібыта Трэці баронячы Рым?..

Не рэвалюцыя ў тым вінавата –
прага прасторы вярэдзіць нутро.
Крадуцца шчупальцы ўсходняга брата,
з шара зямнога ладкуючы трон.

Лезуць праз вокны – не бачаць парога?
Слёзна ў іх мроях вішчаць Віскулі...
Не называйце “маскоўскім” нічога,
каб не прысвоілі зноў маскалі!

Об авторе:

Мікола Кандратаў

Мікола Кандратаў

Паэт і перакладчык. Аўтар трох паэтычных кніг. Перакладае з расейскай мовы. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве і працуе ў Менску

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео