BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Калі ты адчуеш сябе рускім

23.11.2014  |  Стихотворение дня   |  Мікола Кандратаў
Калі ты адчуеш сябе рускім

                                               Бійце ў сэрцы іх – бійце мячамі,

                                               Не давайце чужынцамі быць!

                                                                        Максім Багдановіч

Ты можаш душой быць шырокім ці вузкім

і песціць развагу ці ліру.

Калі ж ты адчуеш сябе тут рускім,

то ў сэрцы ўзгадуеш гідру.

Бо з веліччу прымеш грахі чужыя

нібыта агульнага Роду,

якія павіснуць, бы камень на шыі,

з нагоды ўласнае згоды.

Народ, што лічыць сябе вялікім,

бывае таго не варты,

калі ён апраўдвае мэтай – разлікі,

абразу слабога – азартам.

Пры схільнасці да пераможных экстазаў

няўдачы яго – бы ў тумане.

Яшчэ ён не зведаў Вялікай паразы,

не зведаў пакуль Пакаяння.

Стварыўшы культуру высокага строю

калiсьцi й за кошт ускраін,

цяпер ён з культуры збірае зброю,

якая твой край разбурае.

Культура, што стала палітыкай смерці, –

вар’ятка – сабе супярэчыць,

мячом падзяляючы блізкія сэрцы,

родныя вочы і плечы.

Такая культура атрутнаю ружай –

спакусаю, а не прымусам –

спрыяе, каб ты адчуў сябе рускім

і больш не быў беларусам.

Об авторе:

Мікола Кандратаў

Мікола Кандратаў

Паэт і перакладчык. Аўтар трох паэтычных кніг. Перакладае з расейскай мовы. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве і працуе ў Менску

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео