BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Хто тут яшчэ нешчаслівы...

19.09.2014  |  Стихотворение дня   |  Валерия КУСТОВА
Хто тут яшчэ нешчаслівы...

Хто тут яшчэ нешчаслівы,
давайце ўжо весяліцца.
Сонцамі й вінамі ліцца
па вуліцах без паліцый.

Лета навокал вайною,
няўтэмным такім некаханнем,
што пнецца нервовай струною,
вядзе на паўстанні.

Апошнім часам здаецца,
вайною займаюцца тыя,
каму прэвентыўна балелася,
каму неспакойна ў тыле.

Як часам адсутнасць любові
збівае не горш за прысутнасць.
Не можаш прачнуцца - ад болю.
Не можаш намацаць сутву.

Навошта ўстаеш так рана,
калі любіш спаць да палудня.
Навошта пускаеш Свана,
калі ты яго не любіш.

Навошта спальваеш нервы
на рошчынах для усмешак.
Дыягнастуеш вернасць
выключна ў гатэльных межах.

Усе выключэнні выключаныя,
разгортваеш белыя аркушы.
Пачуцці і вершы вынішчаныя,
што вынішчэння вартыя.

Чакаеш нядзелі з надзеяй.
А што табе ў той нядзелі?
Толькі дэльфіны балдзеюць
ад бессэнсоўных дзеяў.

Табе ж усё лёгкае - цяжкае,
табе ж усё цяжкае - лёгкае.
Радзіма твая далёкая
ў папругах цыганскага лёкая...

Каханні тваіх генералаў
упарта ламаюць жыцці.
Зялёнавокая Плятэр,
зберажыся!
 

Об авторе:

Валерия КУСТОВА

Валерия КУСТОВА

Літаратарка, паэт, сцэнарыст, эсэіст, тэлевядоўца, кіназнаўца. Аўтар трох кніг, удзельніца міжнародных еўрапейскіх літаратурных фестываляў. Першая публікацыя выйшла – у 6 гадоў, першая кніга – у 11

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео