BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзень абароны жывёлаў

13.10.2014  |  Стихотворение дня   |  Андрэй Хадановіч
Дзень абароны жывёлаў

Прыгожы драўляны мячэт,

зроблены са старой пагады

кітайскіх перасяленцаў.

“Мі-мі-мі, мой кудлацік,

які ж ты харошы,

ну, скажы мне што-небудзь,

скажы!” – звяртаецца

здзяцінелы ад шчасця прафесар

да прывязанага побач ягняткі

на мове эсперанта,

а потым толькі:

“Бл..., што вырабляюць!” –

бо ягнятку якраз перарэзалі горла.

Прафесар гадзіну маўчыць,

а потым у знак пратэсту

зрывае яблык у садзе

ля праваслаўнай, таксама драўлянай, царквы.

Ніхто не гоніць блюзнера з саду.

Ніхто не паліць маланкай

ні царквы, ні мячэту.

Ніхто ў апошнюю хвілю

не замяняе ягнятка

вегетарыянскай стравай.

4 кастрычніка, Кыргызстан

Об авторе:

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Аўтар васьмі кніг паэзіі. Перакладае зь сямі моваў. Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў у Беларусі й па-за яе межамі. Вершы перакладаліся на пятнаццаць моваў. Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру.

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео