BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзедавыя медалi

09.05.2014  |  Стихотворение дня   |  Сяргей Сыс
Дзедавыя медалi

Пра вайну чытаў я, а калі
Вольныя часіны выпадалі,
Дзеда паказаць свайго маліў
Медалі, схаваныя ў пенале.

Дзед таксама некалі цаляў
У вясёлых хлопцаў-акупантаў,
Смерць ня раз кружылася каля…
Толькі ўпаў, аглушаны брызантам.

Потым: “Ахтунг! Скідвай рамяні”,
Рурскі вугаль, чорны пыл палону…
На чужой, страшэннай глыбіні
Ненавісць кіпела ды праклёны.

Пераможны сорак пяты год…
Ціха дзед з’явіўся на світанку,
А яго сустрэла ля варот.
Не, не проста жонка, – партызанка.

Час ідзе… І я не піянер,
І бабулю з дзедам пахавалі,
Ды хвалююць праўнукаў цяпер
Медалі, схаваныя ў пенале.

Об авторе:

Сяргей Сыс

Сяргей Сыс

Беларускі паэт, публіцыст, журналіст. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Жыве ў Мінску

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео