BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

***

17.08.2014  |  Стихотворение дня   |  Валерия КУСТОВА
***

Тэлефануе сябра,
кажа, што заўтра вайна:
генералы абвяшчаюць
ваеннае становішча
і поўную мабілізацыю
на тэрыторыі 
блакітна-жоўтай
краіны,
аднак,
з чырвонымі падцёкамі
ды парваным сэрцам,
з развярэджанай нацыяй.
Чорная, чорная навіна.
Высокая цана.
Унутры - фрустрацыя.
Пульс - у рытме скерца.
Ты пытаешся,
ці ехаць у чырвона-зялёную,
дамоў?
Ён кажа - 
заставацца на тэрыторыі 
чырвона-белай,
у ваннай.
Ты думаеш:
зноў...
трэба браць зброю
і йсці да людзёў з палёў,
трэба набраць маме.
Скідваецца тэлефанаванне,
бо твой айфон сядае.
Нават ён, 
made in USA,
ненадзейны,
калі заўтра вайна.
Там, на тым баку дроту,
адкажыце! -
эй! не?
Мы на вайне.
Ідзе дождж.
Ляжаць мёртвыя.
Сядзяць жывыя.
Толькі б пагаварыць
з мамай.
Хмара насоўваецца,
слязіцца
дажджамі,
вые,
рассыпаецца 
самалётамі
з абвугленай 
маннай...

Об авторе:

Валерия КУСТОВА

Валерия КУСТОВА

Літаратарка, паэт, сцэнарыст, эсэіст, тэлевядоўца, кіназнаўца. Аўтар трох кніг, удзельніца міжнародных еўрапейскіх літаратурных фестываляў. Першая публікацыя выйшла – у 6 гадоў, першая кніга – у 11

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео