BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

***

14.07.2014  |  Стихотворение дня   |  Валерия КУСТОВА
***

Кожны раз, 
калі ён бачыў яе, 
то ўсміхаўся. 
І на гэтым збудаваць 
жыццё яны
маглі.
Прыгожыя маладыя 
паўстанцы
сваёй зямлі.
Так патасна пісалі пра іх 
у газэтах.
А мэта была іншай.
Стаць шчаслівымі 
была мэта.
Ды не выйшла.
Ды 
не выпала.
Бо ён – пайшоў на вайну.
А яна – 
з вакна выпала,
з вакна – выйшла.

Прыгожа паміраецца –
толькі ў вершах.
Прыгожая смерць –
толькі на фотках
і ў кінах.
А ты будзеш 
апошнім дэбілам
і героям першым,
калі не 
спынішся.
Калі не
спыніш.

Об авторе:

Валерия КУСТОВА

Валерия КУСТОВА

Літаратарка, паэт, сцэнарыст, эсэіст, тэлевядоўца, кіназнаўца. Аўтар трох кніг, удзельніца міжнародных еўрапейскіх літаратурных фестываляў. Першая публікацыя выйшла – у 6 гадоў, першая кніга – у 11

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео