BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

***

20.06.2014  |  Стихотворение дня   |  Валерия КУСТОВА
***

— Коцік, я цябе забяру – і мы ажэнімся ў маі!.. –
у суседнім купэ паўтараў беларускі хлопец
сваёй каханай з Кіева.  – 
Я падлучыў паслугу "народныя тэлефанаванні"!
Ну, як там у вас – заварушку яшчэ не ўтаймавалі?
бо заўтра буду ў цябе, ва Украіне.

А дзяўчына крычма крычала ў тэлефон,
нібыта – ці то ён быў глухі, ці то яна – глухая,
што яна нікуды не паедзе – і гэта не заварушка, ідыёт!
І што яна яго сама першая кіне.

Думаю, яны не пажэняцца.
Прынамсі, ні ў гэтую вайну,
ні ў гэтым маі.

З ранішняга варшаўскага цягніка
знаёмы генерал падаваў мне руку
з пытаннем:
— Ці пачалася ўжо вайна,
пакуль ехаў па цябе першай вясновай раніцай?" -
— Вайна на парозе, пад стрэхамі,
размінаецца.
Страшная - уводзіць войскі, Вольная - мабілізуе рэзервы...
Нашая ж - слухае рэхамі...
Генерал,
ты гатовы ісці на вайну?
— Я гатовы.
Толькі
цябе абдыму,
дзетка.

Об авторе:

Валерия КУСТОВА

Валерия КУСТОВА

Літаратарка, паэт, сцэнарыст, эсэіст, тэлевядоўца, кіназнаўца. Аўтар трох кніг, удзельніца міжнародных еўрапейскіх літаратурных фестываляў. Першая публікацыя выйшла – у 6 гадоў, першая кніга – у 11

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео