BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

***

19.05.2014  |  Стихотворение дня   |  Сяргей Вераціла
***

О, Божа! Дождж – ізноў.
Здаецца, у гэтае Краіне ўсё намокла.
А дзесьці, там, высока,
крэсліць неба сокал,
Яму больш даспадобы кроў.
 
А тут, паўзуць гразёй дарогі.
У лужах таньчаць пухіры.
Гары яго агнём, гары,
Калі ад песень радасці нямнога.
 
А дзесьці там і воля, і прастора,
Палёт і моц, і цуды гарадоў.
Там вецер носіць пах салоны мора
І пах салодкі векавых лясоў.
 
А тут жывуць няшчасныя, дурныя людзі,
Кіруе імі кепскі ўрад, і вось уся любоў.
Што ж, братка, налівай.
Мы вып’ем ды забудзем
О, Божа! Дождж –  ізноў….

Об авторе:

Сяргей Вераціла

Сяргей Вераціла

Беларускі празаік, паэт, перакладчык. Жыў і працаваў у Эквадоры. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Красным Сяле Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2013 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла кніга апавяданняў «Разбітае сэрца Вітаўта»

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео