BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Апостраф

05.05.2014  |  Стихотворение дня   |  Сяргей Сыс
Апостраф

"К05алі мы развучымся гаварыць па-беларуску, 
то перастанем быць нацыяй"
А. Лукашэнка

Дзекайце і цекайце, калі вы здаровы,
Калі ў повязі кароткай вы з кароткім у,
Толькі не давайце ў крыўду
                                         нашай мовы,
Ні тутэйшаму чужынцу, ні яшчэ каму.

Якайце і ёкайце, людцы мае родныя;
Гэтага ня купіце нават за даляр.
Кропачкі над літарай ё надзвычай модныя,
Вось які ў бацькоўскай мовы незвычайны дар.

Як хто недасьведчаны – прачытайце верш яму,
Не - дык насварыцеся, хай сабе крычыць.
Крык усё ж нашмат радней, неяк па-тутэйшаму,
Гэта да пазнання мовы Арыядны ніць.

Ну, а з апанентамі будзе досыць проста вам:
Зброю мове выдалі, кожны скажа - Ах! ;
Хто калі раз'ятраны - трэсніце апострафам,
Гэтай коскай д'яблавай проста па вушах.

Об авторе:

Сяргей Сыс

Сяргей Сыс

Беларускі паэт, публіцыст, журналіст. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Жыве ў Мінску

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео