BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

***

17.06.2014  |  Стихотворение дня   |  Зміцер Вішнёў
***

урбаністычную ствараю карціну
мачты заводаў звіняць ад шторму
хвалі дыму абвяваюць твар
попел упрыгожвае чорныя рукі
каханая танчыць з гаечным ключом
і спявае
ту-ту-ю-ту-ту-та-та-тра-та-та
уключаныя магніты зямлі
і целы хлебаробаў ляжаць нерухома
побач з мёртвымі шахцёрамі
плавільшчыкі метала выйшлі на шпацыр
па марскіх лабірынтах горада
вечная руда словаў здабываецца ў цэнтры Менска

Об авторе:

Зміцер Вішнёў

Зміцер Вішнёў

Беларускі паэт і літаратурны крытык, займаецца жывапісам і перформансам. Вывучаў філалогію і журналістыку ў ВНУ Мінска і Масквы. Адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Галіяфы». Аўтар кніг паэзіі і прозы «Штабкавы тамтам» (1998), «Тамбурны маскіт» (2001), «Трап для сусліка, альбо Некрафілічнае даследаванне аднаго віду грызуноў» (2002), «Верыфікацыя нараджэння» (2005), «Ich sitze im Koffer» (па-нямецку, Берлін, 2006), «Фараон у заапарку» (2007). Некаторыя творы Зм. Вішнева перакладзеныя больш чым на дваццаць моваў. Удзельнік многіх міжнародных паэтычных фестываляў і кангрэсаў

Принять участие в проекте можно, выслав свои работы на адрес: [email protected]

Приглашаем к сотрудничеству всех, кто любит и умеет писать стихи!

Видео