BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕСПЧ абавязаў Расію выплаціць кампенсацыі грамадзянам Грузіі

21.12.2016
ЕСПЧ абавязаў Расію выплаціць кампенсацыі грамадзянам Грузіі
sputnik-georgia.ru
Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу задаволіў пазоў грамадзян Грузіі, дэпартаваных з Расіі ў 2006 годзе, і абавязаў Расію выплаціць 70 тысяч еўра асобам, чые правы парушылі пры дэпартацыі.

Суд прызнаў парушэнне ўладамі Расіі правоў чалавека і міжнародных канвенцый у дзевяці скаргах, аб’яднаных у адну справу. Гэтыя скаргі ў розныя часы падалі 19 грамадзян Грузіі. Канкрэтнае рашэнне аб суме кампенсацыі ў рамках усіх пазоваў будзе вынесена пазней, перадае Радыё Свабода.

Акрамя таго, згодна з рашэннем суда, Расія мусіць аплаціць выдаткі заяўнікаў на адвакатаў — каля 5 тысяч фунтаў стэрлінгаў.

У ліпені 2014 года ЕСПЧ часткова пагадзіўся з пазовам Грузіі да Расійскай Федэрацыі пра мэтанакіраванае цкаванне грамадзян паводле этнічнай прыкметы падчас кампаніі дэпартацыі грузін з Расіі восеньню 2006 года.

Трагічныя падзеі ў Маскве і іншых расійскіх гарадах разгарнуліся пасля таго, як грузінскія спецслужбы арыштавалі ў Тбілісі і Батумі чатырох расійскіх афіцэраў паводле абвінавачання ў шпіянажы. Зрэшты, іх амаль адразу ж адправілі на радзіму ў выніку перамоваў пры пасярэдніцтве АБСЕ.

Пасля прыбыцця афіцэраў у Маскву расійскія ўлады разгарнулі кампанію дэпартацыі «нелегальных мігрантаў». Тысячы людзей былі затрыманыя і адпраўленыя ў Грузію. Пры гэтым некалькі этнічных грузінаў (у тым ліку жанчыны) з розных прычын загінулі ў камерах папярэдняга затрымання або ў часе дэпартацыі. Астатнія скардзіліся на грубае і бесчалавечнае абыходжанне.

Пазоў аб парушэнні Масквой Еўрапейскай канвенцыі правоў чалавека ў Страсбургскі суд унесла яшчэ адміністрацыя прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі, але разгляд справы расцягнуўся на гады і да гэтага часу не завершаны, паколькі фігурантамі справы лічацца некалькі тысяч чалавек. Кожны з іх патрабуе ад РФ грашовай кампенсацыі за маральную і матэрыяльную шкоду.

Расія катэгарычна адмаўляе ўсе абвінавачванні ў тым, што дэпартацыі нелегальных мігрантаў у 2006 годзе неяк звязаныя з арыштам расійскіх афіцэраў або насілі «антыгрузінскі» характар. Расійскія адвакаты заявілі ў Страсбургу, што адпаведныя службы краіны дзейнічалі ў рамках законаў РФ і міжнароднага права ў барацьбе з нелегальнай эміграцыяй, а гібель людзей стала вынікам трагічнага збегу абставінаў.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео