BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

АБСЕ: З Расіі на Данбас заехалі 30 000 чалавек у ваеннай форме

18.11.2016
АБСЕ: З Расіі на Данбас заехалі 30 000 чалавек у ваеннай форме
В Украине
24tv.ua
Толькі на двух пунктах пропуску на мяжы паміж Украінай і Расіяй АБСЕ налічыла больш за 30 000 чалавек ва ўніформе ваеннага ўзору, якія перасякалі гэтую мяжу.

Пра гэта заявіў прадстаўнік ЗША ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе Даніэл Бер, піша "Наша Ніва" са спасылкай на ўкраінскую службу Радыё Свабода.

Выступаючы з нагоды працы Назіральнай місіі АБСЕ ў пунктах пропуску «Гукава» і «Данецк» (Растоўская вобласць Расіі), ён заклікаў падумаць, што дзеецца на іншых пунктах пропуску на непадкантрольнай Кіеву частцы расійска-ўкраінскай мяжы, дзе назіральнікаў АБСЕ няма.

Амбасадар ЗША ў АБСЕ падкрэсліў, што гэтая місія, нягледзячы на ўсе перашкоды, якія ёй аказвае Расія, абмяжоўваючы яе мандат і аб'ём дзейнасці, усё ж такі змагла задакументаваць дэстабілізуючую і дэструктыўную дзейнасць Расіі на ўсходзе Украіны.

У прыватнасці, сказаў ён, Расія ўжо тры месяцы наогул не адказвае на запыт АБСЕ з просьбай дазволіць назіральнікам выходзіць за межы гэтых пунктаў пропуску і абыходзіць іх перыметр звонку.

Абмежаванні, якія накладвае Расія на дзейнасць назіральнікаў, у прыватнасці, перашкаджаюць менавіта выяўленню асоб у ваеннай форме, калі тыя перасякаюць мяжу ў транспартных сродках ці калі дрэннае надвор'е, падкрэсліў Бер.

«Мы ўсе ведаем, што калі Расія спрабуе выдаць гэтых людзей за цывільных, гэта відавочная спроба схаваць праўду: яны едуць ва Украіну, каб ваяваць», — сказаў пасол.

Паводле яго слоў, ёсць дадзеныя, што гэтыя асобы атрымліваюць зброю, калі прыбываюць на тэрыторыі ва Украіне, якія ўтрымліваюцца сепаратыстамі.

Ён дадаў, што місія таксама па меншай меры ў 27 выпадках паведамляла аб вяртанні ў Расію катафалкаў з пазнакай «груз 200», што з'яўляецца пазначэннем для загінулых вайскоўцаў.

«Гэта сорам, гэта пляма на сумленні Крамля з-за таго, што ён не толькі адпраўляе расійскіх сыноў гінуць у бессэнсоўнай вайне, пачатай без неабходнасці, але і ганьбіць іх памяць тым, што адмаўляе прынясення іх у ахвяру», — сказаў Бер.
 

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео