BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польскі палітык зоймецца справай чачэнскіх уцекачоў, што чакаюць на выезд у Брэсце

16.10.2016
Польскі палітык зоймецца справай чачэнскіх уцекачоў, што чакаюць на выезд у Брэсце
Дэпутат Сейма ад апазіцыйнай партыі “Грамадзянская платформа” Марцін Свянціцкі лічыць незаконнымі дзеянні польскіх памежнікаў, якія ў пункце пропуску Брэст–Тэрэспаль не прапускаюць чачэнскіх уцекачоў.

У святле заканадаўства, калі чалавек просіць міжнароднай абароны, памежнікі абавязаны яго прыняць і накіраваць у адпаведныя прытулкі. Пазней кожная справа індывідуальна разглядаецца ўпаўнаважаным органам, заўважыў польскі дэпутат у каментары «Радыё Рацыя».

– Па-першае, чаму памежная служба адмаўляецца ўпускаць іх. Гэта ж не яна вырашае статус уцекачоў. Па-другое, гэтыя людзі знаходзяцца ў жудасных ўмовах. Таму такое стаўленне да іх нават супярэчыць закону. І ў гэтай справе я пішу інтэрпеляцыю і да міністра юстыцыі, і да міністра ўнутраных спраў.

Прадстаўнікі няўрадавых арганізацый зазначаюць, што апошнім часам наплыў чачэнцаў на памежным пераходзе Брэст-Тэрэспаль рэзка павялічыўся, па некаторых падліках на беларускім баку мяжы знаходзіцца ад адной да трох тысяч чачэнскіх уцекачоў.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео