BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У сацсетках Эрдагана падазраюць у інсцэніроўцы вайсковага перавароту

16.07.2016
У сацсетках Эрдагана падазраюць у інсцэніроўцы вайсковага перавароту
aa.com.tr
«Спроба вайсковага перавароту ў Турэччыне можа быць пастаноўкай».

Брытанская The Independent паведамляе пра вэрсіі, якія пашыраюцца ў турэцкіх сацыяльных сетках.

Газета адзначае, што карыстальнікі сацыяльных сетак параўноўваюць няўдалую спробу вайсковага перавароту з падпалам Райхстагу Гітлерам у 1933 годзе, ужытым пасля для расправы з палітычнымі апанентамі, піша "Радыё Свабода".

«Некаторыя назіральнікі пачалі выказваць меркаванні, што гэты пераварот быў зрэжысіраваны, каб даць магчымасць Эрдагану ачысціць войска ад апанентаў і ўзмацніць свой кантроль над Турцыяй», — піша газета.

«Магчыма, мы ўбачым датэрміновыя выбары, на якіх ён (Эрдаган — РС) пастараецца гарантаваць сабе неверагодную большасць галасоў. Магчыма, мы ўбачым змену канстытуцыі да горшага, з яе сыдзе свецкасць і прыйдуць ісламісцкія матывы», — піша ў сваю чаргу карэспандэнт еўрапейскага выдання інтэрнэт-газеты «Politico» Раян Гіт, цытуючы словы сваёй крыніцы ў Турцыі, якая таксама назвала спробу перавароту ў Турцыі пастановачнай.

Прыхільнікі гэтай версіі, працягвае The Independent, цытуюць словы прэзідэнта Турэччыны аб спробе перавароту, якія ён прамовіў перад сваімі прыхільнікамі ў аэрапорце Стамбулу. «Гэта падарунак Алаха», — цытуе газэта Эрдагана.

Паводле дадзеных, якія падаў турэцкі тэлеканал NTV, пасля няўдалай спробы вайсковага перавароту ў Турэччыне знятыя з пасадаў больш за 2,7 тысячы супрацоўнікаў судовых установаў.

Кіраўнік ураду Турцыі Біналі Iлдырым у сваю чаргу паведаміў, што ва ўзброеных сілах краіны пасадаў пазбавіліся пяць турэцкіх генералаў і 28 палкоўнікаў.

Акрамя таго, паводле яго, не менш за 2,8 тыс. прадстаўнікоў вышэйшага і сярэдняга звяна турэцкіх узброеных сіл затрыманыя пасля правалу спробы вайсковага перавароту ў Турцыі.

У выніку спробы ваеннага перавароту ў Турцыі загінуў 161 чалавек. Яшчэ 1440 чалавекі атрымалі раненні.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео