BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вадзім Сцяцюк: Як Украіна спатыкнулася на казусах дэкамунізацыі

24.05.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Вадзім Сцяцюк: Як Украіна спатыкнулася на казусах дэкамунізацыі
В Украине
Колькі дзён таму ўкраінскі Днепрадзяржынск стаў Камянскім, Днепрапятроўск — Дняпром, а таксама яшчэ 5 гарадоў, 9 раёнаў, 284 сяла і паселішчы пазбавіліся сваіх савецкіх назваў.

Аднак у барацьбе з камуністычным мінулым таго ж цяпер ужо былога Днепрапятроўска ўсё магло быць зусім не так, распавёў украінскі гісторык Вадзім Сцяцюк. Не так даўно на неяфіцыйным выяздным пасяджэнні гарсавета дэпутаты прынялі рашэнне перайменаваць горад Днепрапятроўск у… Днепрапятроўск.

– Пры гэтым, як пракаментавала адна з дэпутатаў гарадскога савету, было вырашана змяніць – зноў жа, даслоўна – “этымалогію” назвы: не ў гонар савецкага дзеяча Рыгора Пятроўскага, а ў гонар ракі Днепр і Святога Пятра, – распавядае гісторык.

Дэкамунізацыя ва Украіне ідзе ўжо каля двух гадоў, і, варта адзначыць, часам з рыпеннем.

– Фармальна ў законах робіцца акцэнт і на пераадоленне таталітарных рэжымаў, і на дэкамунізацыю, і на дэнацыфікацыю. Але зразумела, што вуліц імя Гітлера ці Гебельса ва Украіне і раней не было, таму законы накіраваны на пераадоленне мінулага менавіта савецкага, – тлумачыць гісторык.

Каго лічыць камуністам?

– Насамрэч, калі падыходзіць да гэтага пытання абсалютна фармальна, аказваецца, што значная колькасць украінскіх дзеячаў ХХ стагоддзя, у тым ліку і культуры – выбітны кінарэжысёр Аляксандр Даўжэнка, пісьменнікі Уладзімір Сасюра, Паўло Тычына, Мікалай Бажан, – усе гэтыя людзі не толькі займаліся творчасцю, якая часам насіла адкрыта ідэалагічны характар, але і займалі нейкія пасады. Натуральна, узнікае пытанне, ці трапляюць гэтыя людзі пад закон аб дэкамунізацыі і ці варта пераназываць вуліцы (названыя ў іх гонар. – ЕўраБеларусь.), альбо ўсё ж рабіць акцэнт на культурнай дзейнасці гэтых асоб ці ўносіць нейкія праўкі ў закон?  

Ёсць яшчэ адзін аспект гэтай праблемы. Закон прадугледжвае не толькі перайменаванне аб’ектаў, названых у гонар дзеячаў часоў Савецкага Саюза. Ёсць у ім даволі няясная фармулёўка аб перайменаванні вуліц, што носяць імёны асоб, якія выкарыстоўваліся ў савецкай прапагандзе.

– Закон рабіўся, па шчырасці, на скорую руку. За яго дружна прагаласавала парламенцкая большасць, уключаючы тых жа людзей, якія за год да гэтага пазіцыянавалі сябе як прыхільнікі Януковіча і нейкага прарасійскага курса. Адпаведна, гэтае палажэнне закона прадугледжвала перайменаванне вуліц накшталт Баўмана, Шчорса, іншых герояў Грамадзянскай вайны, якія не паспелі дажыць да паўнавартаснага ўстанаўлення ва Украіне савецкай улады, але якія альбо спрыялі яму ці былі дзеячамі камуністычнага руху ў дарэвалюцыйны перыяд. Зноў жа, калі падыйсці да гэтага пытання фармальна, атрымліваецца, Баўман і Шчорс “падставілі” Тараса Шаўчэнку, Івана Франко і іншых дзеячаў украінскай культуры, імёны якіх савецкая ўлада актыўна выкарыстоўвала, – гаворыць Вадзім Сцяцюк.

Па яго словах, многія эксперты заяўляюць, што магчымы паўтор сітуацыі 2010 года, калі ў судовым парадку быў скасаваны ўказ Віктара Юшчанкі аб наданні звання Героя Украіны Сцяпану Бандэру і Раману Шухевічу.

Пры гэтым узнікла яшчэ адно пытанне: украінцы як мінімум нейтральна, а то і пазітыўна ўспрымаюць папярэдні савецкаму імперскі перыяд.

– Найбольш гэта заўважна ў Заходняй Украіне, дзе яшчэ ў 2008 годзе ў Чарнаўцах тагачасны лідар адной з фракцый у парламенце Арсень Яцанюк браў удзел у адкрыцці помніка імператару Францу Іосіфу. Таму што для Чарнаўцоў перыяд Аўстрыйскай імперыі быў, напэўна, самым пазітыўным у іх гісторыі.

Падобная сітуацыя характэрная і для земляў, якія былі ў складзе Расійскай імперыі. Напрыклад, у Днепрапятроўску і Кіраваградзе большасць жыхароў станоўча ўспрынялі ідэю вярнуць гэтым гарадам папярэднія назвы – Екацярынаслаў і Елісаветград. Таму цяпер гучаць прапановы ўнесці змены ў закон і дадаць у яго пункт аб дэімперыялізацыі.

Сыйсці, каб застацца

Гэтую сітуацыю можна ахарактарызаваць на прыкладзе таго ж Днепрапятроўска. Але не толькі.

– Мой любімы казус з гэтай оперы: гарсавет горада Камсамольск Палтаўскай вобласці прыняў рашэнне, што цяпер горад будзе іменавацца Камсамольскам, але не ў гонар УЛКСМ, а ад абрэвіятуры “КОмуна Молодих СОціально МОбільних Людей – Справжніх Козаків”. На мяжы фантастыкі літаральна, – каментуе Вадзім Сяцюк.

Ну і яшчэ адзін прыклад з Харкава, калі вуліцу Фрунзэ пераназываюць у вуліцу Фрунзэ з удакладненнем, што цяпер гэта будзе не ў гонар наркама, а ў гонар яго сына – савецкага ваеннага лётчыка, які аддана змагаўся за вызваленне Харкава ад нацыстаў.

Вадзім Сацюк прагназуе, што ў найбліжэйшы час ад органаў гарадскога самакіравання можна будзе чакаць “яшчэ ярчэйшага крэатыву”.

“Пантэон” – “наш” і “не наш”

Адна справа пазбавіцца ад старых назваў. Аднак прыдумаць новыя – яшчэ тая праблема.

– Сярод імёнаў, якія надаюцца (аб’ектам. – ЕўраБеларусь.) пераважаюць імёны дзеячаў эпохі Кіеўскай Русі, украінскага казацтва і тых ці іншых украінскіх дзяржаўных утварэнняў ХХ стагоддзя.

Але не сакрэт, што ў розных рэгіёнах Украіны адны і тыя ж дзеячы часам могуць успрымацца вельмі па-рознаму. Той жа Сімон Пятлюра для жыхароў Заходняй Украіны – чалавек, які падараваў Галічыну Польшчы, таму ў гэтых абласцях да перайменаванняў у яго гонар ставяцца даволі стрымана.

 – З аднаго боку мы бачым факт сырасці заканадаўства, з іншага боку – факт, што многія рэгіёны Украіны маюць поліэтнічную гсітрыю, і гэта прыводзіць да таго, што ўзнікае шэраг казусаў, – рэзюмаваў гісторык.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео