BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Расійскія лекары не знайшлі прычын для шпіталізацыі Надзеі Саўчанкі

12.04.2016
Расійскія лекары не знайшлі прычын для шпіталізацыі Надзеі Саўчанкі
В Украине
Кансіліюм лекараў, у склад якога ўвайшлі і цывільныя медыкі, ацаніў стан здароўя Надзеі Саўчанкі як здавальняючы і не знайшоў падставаў для яе экстранай шпіталізацыі.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на прэс-службу расійскай Федэральнай службы выканання пакаранняў (ФСВП).

У панядзелак прэс-служба ФСВП паведаміла, што Надзея Саўчанка дала пісьмовую згоду на рэгулярныя медычныя агляды і тэрапію.

Пра тое, што асуджанай у Расіі ўкраінскай ваеннаслужачай, якая з 6 красавіка трымае сухую галадоўку, можа спатрэбіцца шпіталізацыя, напярэдадні паведаміла яе сястра Вера Саўчанка.

Пазней адвакат Марк Фейгін паведаміў, што лекары маюць намер змясціць Саўчанку ў шпіталь у пятніцу. Іншы адвакат украінкі, Мікалай Полазаў, наведаўшы яе ў СІЗА, распавёў, што Саўчанка вельмі «худая, з чорнымі кругамі пад вачыма». Аднак, нягледзячы на рызыку для жыцця, яго падабаронная адмовілася легчы ў шпіталь і спыніць сухую галадоўку. Яна «вельмі чакае допуску да яе незалежнай камісіі лекараў. Украінскіх ці нямецкіх медыкаў».

22 сакавіка 2016 года Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці прызнаў Саўчанку вінаватай у садзейнічанні забойству двух расійскіх журналістаў пад Луганскам летам 2014 года і прысудзіў ёй 22 гады калоніі агульнага рэжыму.

У аўторак, 5 красавіка, прысуд набыў моц, а на наступны дзень Саўчанка абвясціла ў турме сухую галадоўку з патрабаваннем вярнуць яе ва Ўкраіну, нагадвае "Радыё Свабода".

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео