BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улады Турцыі не маюць сумневу, што напад у Анкары здзейсніла тэрарыстычная групоўка

14.03.2016
Улады Турцыі не маюць сумневу, што напад у Анкары здзейсніла тэрарыстычная групоўка
Reuters
Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі выбуху ў турэцкай сталіцы ў нядзелю сталі 34 чалавекі, 125 параненыя.

Прэм’ер-міністар Турцыі Ахмет Давутаглу паведаміў, што ўлады і следчыя не сумняюцца ў тым, што нядзельная атака ў Анкары здзейсненая адной з тэрарыстычных груповак:

«Улада мае канкрэтную інфармацыю пра здзяйсненне нападу тэрарыстычнай групоўкай», — заявіў Давутаглу, нягледзячы на тое, што ні адна з групаў баевікоў адказнасць за выбух на сябе не ўзяла.

Раней міністр унутраных спраў Турцыі Эфкан Ала заявіў, што сёння, 14 сакавіка, павінны быць абвешчаныя вынікі расследавання выбуху ў Анкары.

Паводле апошніх дадзеных, ахвярамі выбуху ў турэцкай сталіцы ў нядзелю сталі 34 чалавекі, 125 параненыя. Паведамляецца, што побач з месцам выбуху, прыкладна ў 20 метрах, у сваім аўто быў амбасадар Аўстраліі ў Турцыі Джэймс Ларсэн. Дыпламат не пацярпеў.

Выбух у Анкары прагрымеў 13 сакавіка каля аўтобуснага прыпынку, размешчанага паблізу парку Гювен на плошчы Кызыла. Паводле папярэдніх звестак, выбухоўка спрацавала ў адным з аўтамабіляў. Полымя ахапіла таксама транспартныя сродкі побач, паведамляе "Радыё Свабода".

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео