BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Папа Францыск прыедзе ў Польшчу

14.03.2016
Папа Францыск прыедзе ў Польшчу
Візіт запланаваны з 27 па 31 ліпеня, Папа сустрэнецца з польскімі ўладамі і адзначыць Усясветны дзень моладзі з вернікамі.

Пантыфік Францыск наведае Польшчу з 27 па 31 ліпеня з нагоды Усясветнага дня моладзі, паведаміў Polskie Radio арцыбіскуп Кракава Станіслаў Дзівіш. Візіт адбудзецца па запрашэнні польскай біскупскай канферэнцыі і польскіх дзяржаўных органаў улады, перадае "Радыё Свабода".

Падчас візіту Папа сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам, возьме ўдзел у святкаванні 1050 гадавіны хрышчэння Польшчы ў Чэнстахове і Усясветнага дня моладзі ў Кракаве, а 29 ліпеня, калі касцёл згадвае пакуты і смерць Хрыста, наведае музей у былым канцлагеры «Аўшвіц» у Асвенцыме.

Арцыбіскуп Кракава адзначае, што такі візіт - гэта не толькі гонар для палякаў, але і выклік для ўладаў і касцёлу, а таксама магчымасць прасоўвання касцёлу ў Польшчы, а Польшчы – у свеце. Ён заклікае палякаў шырока адчыняць дзверы тым, хто прыбудзе на святкаванне Усясветнага дня моладзі:

«Не бойцеся прыняць маладзёнаў, якія ўнясуць у вашыя сем’і радасць і спакой. З асабістага досведу ведаю, як шмат добрага нараджаецца ў такіх сустрэчах», – кажа ён, згадваючы, што на свята прыедуць прадстаўнікі 174 краінаў, у тым ліку вялікая дэлегацыя з Беларусі.

Тым не меней, межы Польшчы ў дні візіту не будуць абсалютна адчыненымі: на гэты час, а таксама падчас папярэдняга саміту NATO ў Варшаве, што пройдзе 8-9 ліпеня, Польшча ў мэтах бяспекі адновіць памежны кантроль. Так Польшча ўжо рабіла падчас Чэмпіянату Еўропы па футболе ў 2012 годзе і кліматычнага саміту ў 2013-м. Міністэрства ўнутраных справаў таксама чакае, што да пачатку мерапрыемстваў будзе прыняты новы антытэрарыстычны закон.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео