BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Кіеве адзначылі Дзень памяці загінулых на Майдане, адначасова прайшлі пратэсты (ФОТА)

21.02.2016
У Кіеве адзначылі Дзень памяці загінулых на Майдане, адначасова прайшлі пратэсты (ФОТА)
В Украине
svaboda.org
Тысячы жыхароў Кіева ды іншых рэгіёнаў Украіны прыйшлі 20 лютага на алею герояў Нябеснай сотні, каб пакласці кветкі да партрэтаў загінулых.

Ёсць сярод іх і замежныя грамадзяне, якія загінулі пад час рэвалюцыі, у тым ліку і Міхась Жызнеўскі. Каля яго партрэта асабліва шмат кветак, перадае Радыё Свабода.

Помнікі Жызнеўскаму — «народны» пасярэдзіне праежджай часткі і «афіцыйны» — упрыгожылі. Каля «народнага» помніка ўсталявалі адмысловыя пражэктары, якія сімвалізуюць месцы, дзе былі забітыя людзі.

Каля манумента Незалежнасці адбыўся мітынг, сярод удзельнікаў якога было шмат ветэранаў і жаўнераў баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. У асноўным аратары абвінавачвалі ўладу ў сітуацыі, якая склалася ў краіне, і патрабавалі адстаўкі ўраду.

Таксама ў Кіеве адбыўся марш, удзельнікі якога закідалі цэглай «Альфа-банк», які знаходзіцца на Майдане Незалежнасці. Гэты банк, паводле іх словаў, прадстаўляе расійскі капітал. Таксама «дасталася» і офісу алігарха Рыната Ахметава каля Міхайлаўскай плошчы. Цяпер будынак «Альфа-банку» ахоўвае некалькі паліцыянтаў.

Цэнтр горада ўзмоцнены атрадамі Нацыянальнай гвардыі і дадатковымі экіпажамі хуткай дапамогі. З зоны Антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе краіны прыехаў і аўтамабіль хуткай дапамогі з надпісам «Ратаўніца» — гэта дар беларусаў, якія збіралі грошы, каб дапамагчы ратаваць жыцці ўкраінскіх жаўнераў.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео