BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Літва вырашае, ці падоўжыць арышт "шпіёна" з Беларусі

15.01.2015
Літва вырашае, ці падоўжыць арышт "шпіёна" з Беларусі
Адбываецца зачыненае паседжанне Віленскага акруговага суда, на якім разглядаецца мера стрымання для падазраванага ў шпіянажы санінструктара літоўскага войска.

Віленскі акруговы суд 15 студзеня стаў разглядаць меру стрымання падазраванаму ў шпіянажы санінструктару літоўскага войска. Пасяджэнне суда закрытае, журналістаў у залу не дапускаюць, паведамляе Delfi.

Суд павінен вынесці рашэнне 16 студзеня.

Падсуднага ў залу пасяджэння даставіў канвой з чатырох чалавек. Ён хаваў твар ад журналістаў.

Пракурор Рэдаса Савіцкас просіць суд падоўжыць арышт падазраванага. Суд плануе вынесці рашэнне 16 студзеня.

28-гадовага ковенца Андрэя Ашуркава затрымалі 24 студзеня 2014 года. Падазраюць, што ён шпіёніў па заданні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Беларусі. Паведамляецца, што ён быў завербаваны ў Беларусі і займаўся не толькі зборам інфармацыі, але і вярбоўкай іншых людзей.

Па словах пракурора, ковенец перадаваў інфармацыю адной беларускай сакрэтнай службе. За гэта Ашуркаў, па звестках літоўскіх праваахоўнікаў, атрымліваў грошы.

Пракурор Раймондас Пятраўскас заявіў, што Ашуркаў перадаваў звесткі, якія здолеў атрымаць за час шпіянажу - звесткі пра літоўскае войска, планы, будынкі ды інш. Пракурор кажа, што затрыманы даў паказанні.

Паводле яго слоў, Ашуркаў мог шпіёніць на працягу 5 гадоў, аднак расследаванне было пачата толькі 22 студзеня 2014 года.

У пракурораў няма звестак пра тое, што інфармацыя, якую атрымлівалі беларускія спецслужбы, магла трапляць у Расію.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео