BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Улад Вялічка: Адказнасць за лёс Украіны больш не ў карпаратыўнай ці індывідуальнай уласнасці

30.10.2014 Пётр Кухта, "ЕўраБеларусь"
Улад Вялічка: Адказнасць за лёс Украіны больш не ў карпаратыўнай ці індывідуальнай уласнасці
В Украине
Украінскае грамадства не хоча больш быць статыстам пры палітыках – адказнасць за краіну размеркаваная паміж тымі, хто лічыць сябе грамадзянамі.

Цэнтрвыбаркам Украіны завяршае падлік галасоў выбаршчыкаў – у Раду праходзяць шэсць партый. «Народны фронт» застаецца першым - 22,16% галасоў, «Блок Пятра Парашэнкі» - 21,82%, «Самопомич»- 10,99%, «Апазіцыйны блок» - 9,40%, Радыкальная партыя – 7,44%, «Батькивщина» - 5,68%.

Сярод тых, хто неўзабаве атрымае мандаты дэпутатаў Вярхоўнай Рады, сёлета вельмі шмат менавіта непалітыкаў – гэта і ўдзельнікі Майдану, журналісты, удзельнікі АТА, сябры недзяржаўных арганізацый, здабыўшыя вядомасць за гэты год.

- Відавочна і яскрава бачна, што роля і статус прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці зараз на парадак вышэйшая ў параўнанні з сітуацыяй яшчэ на пачатак 2014 году, - кажа ў інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюму «ЕўраБеларусь» Улад Вялічка. - І гэта бачна, перадусім, па складзе тых блоках, якія ішлі на выбары ў Вярхоўную Раду. Іх зараз, фактычна, немагчыма вызначыць як менавіта палітычныя. Яны вельмі моцна завязаныя на персаналіі, шмат хто з гэтых асобаў стаў вядомы, папулярны ці аўтарытэтны менавіта праз сваю актыўную грамадзянскую дзейнасць падчас падзеяў апошняга году ва Ўкраіне. Дарэчы, бачым людзей не толькі з Кіева – з самых розных гарадоў Украіны, прыкладаў – процьма. Попыт на грамадзянаў ва Ўкраіне зараз вельмі высокі, з'явіўся ён падчас падзеяў Майдана і рос падчас абвастрэння расійска-украінскіх стасункаў, якое пераўтварылася ў паўнавартасны ваенны канфлікт. Таму для мяне відавочна, што гэтыя выбары ў Рады – выбары сярод грамадства, а не сярод палітыкаў.

Але, як заўважае Вялічка, застаецца, зразумела, пытаннем, «наколькі грамадзянскія лідэры змогуць пераўтварыцца ў палітыкаў, наколькі яны змогуць сапраўды граць ролю палітычных суб'ектаў у такой складанай сітуацыі і ў такой складанай структуры як Вярхоўная Рада».

- Усё ж такі гэта людзі без асаблівага досведу кулуарнай палітычнай барацьбы. Але, разам з тым, гэтыя людзі вераць у свае мэты, маюць пэўныя каштоўнасці і ідуць у Раду, таму што ведаюць, дзеля чаго змагаюцца і за што стаяць. Таму Раду чакае зараз вельмі цікавы перыяд, у якім сустрэнуцца розныя падыходы да сістэмы каштоўнасцяў – бюракратычна-кабінетны і грамадскі. Але зараз, лічу, грамадзянскасць дамінуе ва Ўкраіне ва ўсіх сферах жыцця, у тым ліку на мінулых выбарах у Раду.

Улад Вялічка ўпэўнены, што грамадства Ўкраіны, актыўная яго частка, зрабіла неабходныя высновы за десяць год, што прайшлі ад Памаранчавай рэвалюцыі.

- Я думаю, што ўкраінцы ўжо правялі гэтую паралель і дастаткова адназначна сабе сказалі: «У 2004 годзе мы дамагліся перамогі, але аддалі яе палітыкам, сказаўшы – рабіце добра», а зараз іллюзіяў няма. Сёння, праз дзесяць год, грамадства не гатовае аддаць сваю перамогу ў рукі палітыкаў, яно будзе іх кантраляваць, увесь час пытацца ў іх, ці робяць яны тое, што абяцалі, ці робяць тое, дзеля чаго іх абіралі. Змянілася менавіта грамадства, і роля палітыкаў у сённяшняй Украіне проста прынцыпова іншая. Яны падсправаздачныя грамадству. Мяркую, што галоўнае, што здарылася з украінскім грамадствам – гэта рэвалюцыя свядомасці. І негатоўнасць больш аддаваць адказнасць за краіну ў іншыя рукі, якія б яны ні былі моцныя, чыстыя і гэтак далей. Гэтая адказнасць за краіну больш не можа быць у карпаратыўнай ці індывідуальнай уласнасці, яна размеркавана паміж тымі, хто лічыць сябе грамадзянамі.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео