BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фестываль "Суседні свет" ператварыўся ў балота

03.08.2013 Хрысціна Чарняўская, greenbelarus.info
Фестываль "Суседні свет" ператварыўся ў балота
Акции / Фото
фота greenbelarus.info
Шосты фестываль музыкі і актуальнага мастацтва “Суседні свет” паказаў бездапаможнасць чалавека перад прыроднай стыхіяй.

 “Суседні свет” - гэта тры дні музычнага драйву і спартыўна-забаўляльных гульняў у адной абойме, куды з’яжджаюцца людзі з розных гарадоў Беларусі, Расіі і Украіны ды інш. У 2013 годзе для месца правядзення фестывалю арганізатары абралі курортны горад Судак, невялікі стадыён у некалькіх хвілінах ад пляжу. Наколькі адэкватна была выбрана пляцоўка паказаў другі дзень, калі з неба праліліся тысячы літраў вады і стадыён ператварыўся ў балота з процьмай жабак, якія літаральна накідваліся на босыя ногі і чвякаючай граззю па калена, замокшай апаратурай, затопленымі намётавым гарадком і піўнымі шатрамі. Адразу ж пасля дажджу людзі кінуліся ратаваць свае рэчы, істэрычна шукаць нумары ў мясцовых жыхароў ці пераносіць намёты ў больш сухое месца. Арганізатары ж у гэты момант знаходзіліся бы ў нейкім трансе, не даючы ніякага выразнага адказу на пытанне ці будзе працяг фестывалю, пiша greenbelarus.info.

Літаральна праз гадзіну на тэрыторыі стадыёна з’явілася тэхніка для адпампоўкі вады, але нават такія экстранныя меры не палепшылі сітуацыю і тэрыторыя душавых, кінаклуба і частака намётавага гарадка засталіся непраходнай зонай.

Бліжэй да вечара стала зразумела, што фестывалю быць! З невялікай затрымкай на сцэну выйшлі першыя гурты. Вядома, такі факт узрадаваў людзей, бо за адносна адэкватныя грошы “Суседні свет” дае магчымасць пабываць на паўнавартасных выступленнях такіх гуртоў, як Alai Oli, Бумбокс, Воплі Відоплясова, SunSay, Княzz, Тараканы!, Ляпіс Трубяцкі, Валянцін Стрыкало, Noize MC і інш. І нягледзячы на некаторыя непаладкі з апаратурай і доўгія хвіліны адстраівання інструментаў, музыкі шчыра віталі ўдзячную публіку, прэзентуючы свае найлепшыя песні і дорачы пазітыў у прыродна-стыхійным і арганізацыйным хаосе фестывалю. Верагодна, што ў гэты момант арганізатары ўздыхнулі з палёгкай, бо ўсё, як кажуць, пайшло па плану. Магчыма менавіта з гэтай радасці, паклапаціцца пра арганізацыю прасцейшых умоваў камфорту для людзей, элементарна забылі. Напрыклад, пракласці кладкі для праходу праз усю тую гразь да палатак ці малой сцэны, піўных шатроў. Гэтым вымушаны былі займацца самі слухачы з падручных рэчаў: лавак, дошак і драўляных паддонаў.

Усе астатнія фестывальныя дні дождж усе такім жа настойлівым чынам паліваў Судак, але гэта ўжо ўспрымалася як звычайная з’ява “Суседняга свету – 2013”.

І, калі непадрыхтаванасць арганізатараў да прыроднай стыхіі яшчэ можна патлумачыць немагчымасцю супрацьстаяць ёй, то вось слабы і бязграматны падыход да арганізацыі работы інфа-цэнтра і перашкоды ў працы журналістаў апраўдаць вельмі цяжка.

Фотарэпарцёраў прымушалі гадзіны стаяць у жывой чарзе, каб прайсці да сцэны і зрабіць некалькі здымкаў музыкантаў. У першы і апошні дні зусім забаранілі здымаць хэдлайнераў, апроч таго давялося бегаць ад сцэны на брыфінгі адразу ж пасля выступлення гуртоў і вяртацца назад у тую чаргу.

Брыфінгі, уваход на якія быў першапачаткова заяўлены толькі для журналістаў і толькі па дакументах, ператварыліся ў тусню фанатаў, журналістаў, фота- і відэарэпарцёраў. Прычым на ўсе выказаныя прэтэнзіі з боку прэсы арганізатары зноў жа не змаглі даць выразнага адказу ці палепшыць умовы працы прэсы. Наадварот, арганізатары фестывалю цалкам упэўненыя, што з усімі праблемамі яны справіліся выдатна і не плануюць на наступны год штосьці змяняць.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео