BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ключавыя вынікі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства - 2012

15.12.2012 Пераклад: Яўгенiя Камарова, ЕўраБеларусь
Ключавыя вынікі Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства - 2012
Фото Службы информации "ЕвроБеларуси"
Чацвёрты сход Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства (ФГС УП) сабраў больш за 200 грамадскix лiдараў.
Яны прыехалi  з краін Усходняга партнёрства - Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны, а таксама прадстаўнікоў НДА, якія дзейнічаюць у ЕС, актыўных у пазначаным рэгіёне. Па выніках Форума, які адбыўся ў Стакгольме 29-30 лістапада, была апублікаваная справаздача.
 
Еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле адкрыў Форум. Камісар падкрэсліў, што працэсы палітычнай асацыяцыі і эканамічнай інтэграцыі краін-партнёраў ЕС патрабуюць актыўнага ўдзелу і падтрымкі грамадзянскай супольнасці і ЕС заклікае ўрады наладзіць рэгулярны канструктыўны дыялог з яе прадстаўнікамі, паведамляе EU Neighbourhood Info Centre.

Камісар таксама паведаміў пра паспяховую рэалізацыю Інструмента грамадзянскай супольнасці Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (EU Neighbourhood Civil Society Facility), які прапануе павялічыць фінансавыя магчымасці грамадзянскай супольнасці і стварыць Еўрапейскі фонд за дэмакратыю, які таксама будзе аказваць дадатковую падтрымку змагарам за дэмакратыю ў краінах-суседзях.

Як прыклад падтрымкі Еўракамісіяй грамадзянскай супольнасці ў рэгіёне, Штэфан Фюле прывёў падпісанне пагаднення ў памеры амаль € 1 мільёна для ўмацавання патэнцыялу нацыянальных платформ ФГС, створаных ва ўсіх шасці краінах-партнёрах.

Фюле падкрэсліў важнасць станаўлення большай устойлівасці Форума, і, акрамя рашэння аказваць фінансавую падтрымку нядаўна створанаму пастаяннаму Сакратарыяту, які будзе садзейнічаць рабоце Форума, рэкамендаваў арганізацыі шукаць фінансаванне ў іншых донараў - для аплочвання "канкрэтных дзеянняў на месцах, якія спрыялі б рэалізацыі мэт Усходняга партнёрства, нарошчвалі падтрымку людзьмі неабходных рэформ і дапамагалі ўрадам распрацоўваць і ажыццяўляць іх".

Сустаршыні Кіруючага камітэта Форума, Джэф Ловіт і Ігар Кагут, падзяліліся з удзельнікамі вынікамі працы Форума ў папярэднім годзе:

- устанаўленне статуса пастаянных удзельнікаў Форуму на тэматычных сустрэчах платформы;

- рэгістрацыя Сакратарыята Форума;

- поспех Кіруючага камітэта па фандрэйзінгу;

- стварэнне рабочай групы па сацыяльнаму дыялогу;

- важныя меры па падрыхтоўцы наступнага Форума.

Удзельнікі таксама мелі магчымасць прыняць удзел у адной з трох паралельных тэматычных панэльных секцый:

- выбар лідэраў, палітычныя выбары ў краінах Усходняга партнёрства;

- СМІ ў свабодным і дэмакратычным грамадстве;

- барацьба з карупцыяй.

Упершыню ў сваёй гісторыі, Форум будзе арганізаваны ў наступным годзе ў адной з краін-партнёраў, Малдове.

На мерапрыемстве быў таксама прапанаваны шэраг семінараў грамадзянскага развіцця па шырокім коле пытанняў: ад барацьбы з карупцыяй і маніторынгу Дарожнай карты да спрашчэння візавага рэжыму і лібералізацыі і жаночага ўдзелу ў грамадзянскай супольнасці.

Акрамя гэтага, там адбыўся выбар пасярэднікаў ва ўсіх шасці краінах УП, дзесяці каардынатараў рабочых груп і трох каардынатараў з ЕС, якія будуць выступаць у якасці сябраў Кіруючага камітэта Форума цягам гэтага года. Абраны Камітэт ізноў узначаліць Форум у будучым годзе і будзе працаваць для дасягнення мэт, пастаўленых на мерапрыемстве. Найбольш важная мэта Форума - актывізацыя ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў практычнай рэалізацыі мэт  Усходняга партнёрства.

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео