BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ЕС-Украіна: наступная частка

22.08.2012 Аманда Пол, EUobserver Blogs | Рэзюме Яўгеніі Камаровай, ЕўраБеларусь
ЕС-Украіна: наступная частка
Аналитика и исследования
Амаль месяц таму ва Украіне пачалася кампанія па выбарам у парламент, якія адбудуцца 28 кастрычніка. Падаецца, усталяваўся вельмі высокі...

Амаль месяц таму ва Украіне пачалася кампанія па выбарам у парламент, якія адбудуцца 28 кастрычніка. Падаецца, усталяваўся вельмі высокі накал эмоцый, бо гэтыя выбары могуць стаць самымі важнымі ў гісторыі Украіны, будучы не толькі лакмусавай паперкай для дэмакратыі ў Кіеве, але і вызначальным момантам для складаных на дадзены момант адносін ЕС і Украіны. 

Задаўшы тэмп перамовам па Пагадненню аб асацыяцыі (уключаючы Пагадненне аб глыбокай і ўсеабдымнай зоне свабоднага гандлю (DCFTA), па якой перамовы праходзілі цягам больш чатырох гадоў), Пагадненню аб свабодным гандлі і візавай лібералізацыі, цяпер Украіна можа праваліць іх падпісанне з-за заклапочанасці Еўропай павагай дэмакратычных каштоўнасцей і вяршэнства закона ў краіне, наяўнасці сістэмы выбарчага правасуддзя, адсутнасці сур'ёзных рэформ і свабодных і справядлівых выбараў.

Вось ужо больш за 15 гадоў ЕС хоча ад Украіны больш, чым тая можа даць: пакуль Кіеў паказвае намаганні ўвайсці ў ЕС, апошні старанна супраціўляецца гэтаму. Гэта непасрэдна звязана з зацікаўленасцю ўкраінскіх эліт ва ўласным абагачэнні больш, чым у развіцці сваёй краіны з багатым патэнцыялам, развіццё якой спынілася на ўзроўні 10-гадовай даўніны у “шэрай зоне” ЕС.

Тым часам як многія суседзі Украіны (краіны Заходніх Балкан), дэмакратычныя стандарты якіх тады былі відавочна недастатковыя, станавіліся членамі ЕС, Кіеву абяцалася: як толькі яго палітычны і эканамічны клімат дасягне неабходнага для Еўропы ўзроўня, ён пабачыць перспектыву ўступлення ў Еўрасаюз. У спалучэнні са слабой палітычнай воляй і адсутнасцю кіраўнічага патэнцыялу першага і адсутнасцю стратэгіі і адпаведнай падтрымкі другой, еўрапейская “палітыка абумоўленасці” - ключавы элемент Еўрапейскай палітыкі добрасуседства (ENP) - аказваецца фактычна неэфектыўнай для Украіны.

Магчыма, калі б Еўропа была больш дальнабачнай і змагла выкарыстаць гады пасля Аранжавай рэвалюцыі 2005 года з карысцю для Украіны, таксама як і дапамагчы дуэту Юшчанка-Цімашэнка стаць моцным, то краіна магла выйсці на новы ўзровень развіцця. Аднак ЕС не змяняніў сваю пасрэдную палітыку.
Украіна, без сумневу, ёсць еўрапейская краіна, хоць і абцяжараная савецкім мінулым; “прыярытэтны партнёр” рэгіёна для ЕС. Але, як любая вялікая дзяржава, яна ўяўляе небяспеку для Еўрасаюза як патэнцыйны актор змен палітыкі ў ім, няхай і ў добры бок. І Польшча, калі б не ўваходзіла ў дзесятку яго найбуйнейшых гандлёвых партнёраў, наўрад ці так лёгка стала б сябрам Бруселя.

Сітуацыя краіны ўскладняецца і моцнымі сувязямі з Масквой, якая яшчэ з савецкіх часоў лічыць багатага заходняга суседа сваёй уласнасцю і не можа дазволіць сабе згубіць апошняга. А гэта адбудзецца, калі Кіеў адмовіцца ад пуцінскага Еўразійскага Саюза і ўступіць у дэмакратычна-арыентаваны Еўрапейскі Саюз.

Нягледзячы на ўсталяванне Каардынацыйнага цэнтра Еўрапейскага Саюза, які мае на мэце інтэнсіфікацыю дыялогу з грамадзянскай супольнасцю, аднаго Пагаднення аб асацыяцыі мала, - пакуль Юлія Цімашэнка будзе за кратамі, статус-кво паміж краінамі не зменіцца. Шмат будзе залежаць ад даклада спецыяльных паслоў ЕС - Пата Кокса, былога прэзідэнта Еўрапарламента, і Аляксандра Кваснеўскага, былога польскага прэзідэнта, - якія пільна назіраюць за сітуацыяй з Цімашэнка.

Парламенцкія выбары 28 кастрычніка стануць ключавым момантам у адносінах Кіеў-ЕС, у тым ліку ў сферы адпаведнасці іх міжнародным стандартам (свабода СМІ, дзе ЕС зможа стварыць спецыяльную камісію па маніторынгу, як было зроблена ў Грузіі, дзе парламенцкія выбары пройдуць ужо 1 кастрычніка).

Украіна не можа прапусціць падпісанне Пагаднення аб асацыяцыі і DCFTA; калі яна не зробіць гэтага цяпер, то ёй застаецца некаторы прамежак часу. Перамовы па візавай лібералізацыі будуць працягвацца, паколькі іх блакаванне негатыўна паўплывае на простых украінцаў, што ЕС дапусціць не можа, каб не папсаваць свой імідж.  Україна - гэта ўсё ж не Беларусь, яе ўрад мае шэраг энэргетычных, біятэхналагічных, транспартных стасункаў з ЕС, адносіны ў сферы бяспекі і абароны, таму дапускаць завісанне краіны ў “шэрай зоне” ЕС невыгадна ніводнаму з партнёраў. Гэта, аднак, невідавочна з цяперашняй недальнабачнай палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні Кіева, якога першы рызыкуе канчаткова перадаць у сферу ўплыву Масквы.

У першую чаргу дзеля свайго шматпакутнага насельніцтва, Кіеву варта пачаць уводзіць стандарты дэмакратыі і правоў чалавека, нават нягледзячы на малаверагоднасць уваходжання ў Еўрасаюз у бліжэйшай будучыні, з-за еўрапейскага ўласнага эканамічнага крызісу.

На цяперашні час, у Аб’яднанай Еўропы няма адзінай і выпрацаванай пазіцыі па Усходняй Еўропе. Незалежна ад таго, чыю палітыку яна выбярэ - Польшчы і Вялікабрытаніі, якія прапануюць чакаць выканання краінамі Усходняга партнёрства крытэраў ЕС і пасля гэтага даваць перспектыву сяброўства, ці Германіі - “Расія ў першую чаргу”, - неабходныя сур’ёзныя дыскусіі на гэты конт.


Аманда Пол, палітычны аналітык Цэнтра еўрапейскай палітыкі ў Бруселі, дзе яна даследуе палітыку Усходняга добрасуседства ЕС, палітыку Расіі, Турцыі і рэгіёна Еўразіі; аглядальнік турэцкай штодзённай газеты “Today's Zaman” (“Заман”).

Крыніца

Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
В Украине
Новый закон по ситуации на Донбассе: реинтеграция или фиксация статус-кво?
30.08.2017

В законопроекте о реинтеграции оккупированного Донбасса впервые на законодательном уровне собираются ввести понятие России в качестве страны-агрессора.

Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
Алена Купчына — адзіная жанчына, якая прэтэндуе на пасаду генсека АБСЕ
11.07.2017 Уладзімір Глод, Радыё "Свабода"

Пакуль у Мінску праходзіла летняя сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, у Вене рыхтуюцца назваць імя новага Генеральнага сакратара АБСЕ — Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

В немецкой армии выросло число правых радикалов
В немецкой армии выросло число правых радикалов
10.04.2017

Немецкая военная разведка MAD расследует 275 возможных случаев правого экстремизма в рядах вооруженных сил, сообщают немецкие СМИ.

В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
В Египте на три месяца введено чрезвычайное положение
10.04.2017

Указ подписал президент Египта Абдель Фаттах ас-Сиси.

Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
Подозреваемый в терроризме в Осло оказался 17-летним россиянином
10.04.2017

Норвежские полицейские задержали 17-летнего россиянина по делу о подозрительном предмете, оставленном в центре Осло.

Видео