BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася

21.09.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Сяргей Драздоўскі: Пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася
Фота Радыё Свабода
Праваабаронцу пакінулі жыць у інтэрнаце, але застаюцца нявырашанымі шмат момантаў. Найперш – сістэматычнасць падобнай паразы ў правах людзей па ўсёй краіне.

Нядаўна шэраг СМІ, у тым ліку і “ЕўраБеларусь”, асвятлялі сітуацыю, у якой апынуўся кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі. Ён разам з жонкай рызыкаваў застацца на вуліцы, бо ЖРЭА збіралася выселіць праваабаронцу з інтэрнатнага памяшкання, у якім ён пражываў 20 год, без прадастаўлення іншага жылля і выкрасліўшы яго з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў. Адбылося нават судовае пасяджэнне па высяленні Драздоўскага, але прадстаўніца пазоўніка (ЖРЭА) не змагла прадаставіць суду шэраг неабходных дакументаў, таму пасяджэнне перанеслі на 4 кастрычніка. Днямі ж стала вядома, што адміністрацыя Савецкага раёна сталіцы вырашыла не высяляць Сяргея Драздоўскага з інтэрнату, дзе ён пражывае, а таксама аднавіць яго ў чарзе.

Але на гэтым справа не скончаная, распавёў праваабаронца ў інтэрв’ю Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Кіраўнік выканкама выбачыўся…

– На дадзены момант прынятае рашэнне, якое я прапанаваў прыняць яшчэ год таму: перазаключыць дамову і не здымаць мяне з чаргі. Але пакуль я толькі перазаключыў дамову і кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна прынёс мне выбачэнні за ўвесь папярэдні перыяд неналежных дзеянняў – гэта, я лічу, варта павагі. Але пакуль мне дакладна не вядома, ці адноўлены я ў чарзе (я павінен атрымаць адпаведны дакумент), а таксама мне не вядома пра сітуацыю з судом, я гэта яшчэ высвятляю.

Сяргей Драздоўскі патлумачыў, што прынятае раённай адміністрацыяй рашэнне на яго карысць не вырашае ўсёй сітуацыі агулам: праблема незаконнага пераводу жытла ў катэгорыю камерцыйнага па-ранейшаму застаецца актуальнай. Прыкладам гэтаму можа служыць кейс з Бабруйска, які Офіс па правах людзей з інваліднасцю атрымаў пасля розгаласу гісторыі Сяргея ў СМІ.

– У ім – такая ж самая сітуацыя: чалавек з інваліднасцю жыве ў пераведзеным у камерцыйнае жыллё памяшканні інтэрната, гэтак жа зняты з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў, хаця яна ўжо падыходзіла. Гэта адбываецца сістэматычна. Таму я станоўча прымаю крокі, якія робіць адміністрацыя Савецкага раёна, але лічу, што ў цэлым сітуацыя не вырашылася.

…але прызнаць памылкі ўласнік жылля не спяшаецца

Сяргей і яго жонка чакаюць адказ з Генеральнай пракуратуры на зварот, дзе яны ўказалі на сістэматычны характар такой паразы ў правах мноства людзей, якія пражываюць у інтэрнатах. Пазіцыя ж адміністрацыі, на думку праваабаронцы, кардынальна змянілася дзякуючы таму, што сям’я непахісна стаіць на сваім, і даказаць у судзе законнасць дзеянняў апанентаў было б абсурдам. Сваю ролю адыграла і інфармацыя ў СМІ.

– Для мяне стала нечаканай падтрымка вельмі многіх, нават незнаёмых людзей, якія пісалі: “Трымайцеся!”, “Мы ў вас верым!”.   

Па-ранейшаму незразумелай застаецца сітуацыя з павышанымі налічэннямі за камунальныя паслугі падчас пражывання нібыта ў “камерцыйным” жыллі, якія спрабавалі спагнаць з Сяргея. Ніякага пераразліку не зрабілі (хоць было даказана, што інтэрнат перавялі ў статус камерцыйнага жылля незаконна і гэты перавод быў адменены), але прынялі рашэнне не прад’яўляць гэтыя плацяжы Драздоўскаму.

– Вельмі дзіўная сітуацыя з гэтым рашэннем – не пераразлік, не прызнанне сваёй неправаты. Таму пакуль у мяне няма падстаў думаць, што ўсё скончылася. Я толькі спадзяюся на разважлівасць з боку адміністрацыі і іх разуменне, што неабходна вяртаць усё на законныя рэйкі.

Суседзі па-ранейшаму не вераць у справядлівасць

Безумоўна, пра станоўчы вынік для сям’і праваабаронцы даведаліся і суседзі, якія таксама апынуліся ў падобнай сітуацыі і мусілі пераплочваць за жыллё. Але яны па-ранейшаму не вераць, што справядлівасць у адносінах да іх магчымая і мяркуюць, што вырашальную ролю ў змаганні Сяргея адыграла яго інваліднасць. Сам праваабаронца перакананы, што дамагчыся аднаўлення сваіх правоў можа любы чалавек, проста не кожны хоча гэтым займацца.

– Усе лічаць, колькі ім давядзецца выдаткаваць нерваў, душэўнага здароўя, грошай, часу і суадносяць гэта з тым, каб змірыцца і плаціць. І многія адмаўляюцца змагацца, бо не настолькі юрыдычна пісьменныя, каб убачыць сваю рацыю. Я, вядома ж, кажу пра неабходнасць дамагацца праўды. Як юрысты, мы гатовыя дапамагаць любому чалавеку, які захоча аднавіць законнасць у адносінах да сябе. Але тут – пытанне волі чалавека. Прымушаць ці агітаваць за гэта – няправільна. Наш прыклад досыць яскрава сведчыць, што спроба адстойваць свае правы можа скончыцца поспехам, і гэта варта рабіць.  

Напрыканцы размовы Сяргей Драздоўскі яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што гісторыя, у якой ён апынуўся, – не адзінкавая, гэта сістэма. Аднак у Мінску з гэтым значна прасцей разбірацца, чым у рэгіёнах. Тым не менш, калі гэтага не рабіць, сітуацыя будзе толькі пагаршацца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео