BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць

11.09.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Сяргей Драздоўскі: Мяне высяляюць за маю актыўнасць
Фота Радыё Свабода
Сёння ў Савецкім судзе Мінска пачнецца працэс, дзе юрыст будзе адстойваць сваё права на дах над галавой.

Кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, які сам вымушаны перасоўвацца ў інвалідным вазку, разам з жонкай рызыкуе застацца на вуліцы: сям’ю хочуць выселіць з інтэрнацкага пакоя, дзе Сяргей пражыў 20 год. Аднак пара вырашыла змагацца за свае правы, бо выявіла мноства парушэнняў з боку ўласнікаў жылля і ўладаў.

Пераехаць у інтэрнацкі пакой разам з маці Сяргей Драздоўскі быў вымушаны ў 1998 годзе, бо яго ранейшая кватэра ў доме з чатырма паверхамі зусім не была даступнай для чалавека ў вазку. Паколькі маці Сяргея ўсё жыццё адпрацавала на паліграфкамбінаце, ёй прадаставілі жыллё ад арганізацыі – гэты самы пакой.

– У красавіку 2016 года адміністрацыя Савецкага раёна проста ўзяла і перавяла інтэрнат у камерцыйнае жыллё. Мы даведаліся пра гэта праз паведамленне, без усялякіх папярэдніх узгадненняў, абмеркаванняў, інфармавання. Усе жыльцы атрымалі паперкі з кароткім тэкстам, што з пэўнага чысла вашае жыллё лічыцца камерцыйным, – распавядае Сяргей Драздоўскі Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

За камерцыйнае жыллё прадугледжваецца ў тым ліку павышаная аплата, якая не прымусіла сябе доўга чакаць. Сяргея такое становішча не задавальняла, і ён пайшоў на прыём у адміністрацыю раёна.

– Я ўказаў на тое, што такімі дзеяннямі не толькі парушаюцца правы жыльцоў, а яны ўвогуле супрацьзаконныя.

На свае звароты юрыст атрымліваў фармальныя адпіскі, што маніпуляцыі з жыллём законныя на падставе рашэння адміністрацыі раёна. Давялося звяртацца ў раённую пракуратуру, якая таксама не ўгледзела ў дзеяннях адміністрацыі нічога супрацьзаконнага і нават не правяла неабходнай праверкі. Аднак Сяргей не спыніўся і дайшоў да гарадской пракуратуры.

– Увесь гэты час нам з мамай налічвалі павышаную аплату за жыллё. Першы раз я аплаціў, а пасля звярнуўся ў ЖРЭА з просьбай даць прававое абгрунтаванне гэтых налічэнняў. Такога абгрунтавання я не магу атрымаць ужо больш за год. Трэба заўважыць, што кожнага разу сумы налічэннў былі рознымі.

Не атрымаўшы ніякіх тлумачэнняў і доказаў законнасці змены статуса жылля, Сяргей адмовіўся заключаць дамову на камерцыйнае жыллё. Да таго ж гарадская пракуратура выявіла, што перавод інтэрната ў гэты статус быў сапраўды незаконным і абавязала адміністрацыю раёна выправіць сітуацыю. З траўня 2017 года інтэрнат зноў стаў інтэрнатам. Тым не менш, пераразлік за ўвесь той час, пакуль жыллё беспадстаўна лічылася камерцыйным, ніхто рабіць не збіраўся. Сяргею давялося зноў ісці ў пракуратуру і ўказваць на неабходнасць аднаўлення правоў грамадзян, але яго зварот застаўся без увагі.

– Паралельна з гэтым адміністрацыя Савецкага раёна (паколькі яна лічыла, што я пражываю ў камерцыйным жыллі), зняла мяне з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў, – гаворыць суразмоўца.

 Здавалася б, калі інтэрнат зноў стаў інтэрнатам, Драздоўскага, які ў ім пражывае, павінны былі аднавіць у чарзе. Аднак гэтага не здарылася. Чарговы зварот у адміністрацыю ні да чаго не прывёў, і толькі паводле рашэння суда, куды Сяргей падаў позву, 29 жніўня ён быў адноўлены ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Аднак гэта не далося проста. Маці Сяргея, якая абабівала парогі дзяржустаноў, не вытрымала ціску, пагроз высялення і хамства і выпісалася з інтэрнату. А самому Сяргею ЖРЭА адмовіла ў перазаключэнні дамовы арэнды жылля. Фармальная прычына – адсутнасць хадайніцтва аб выдзяленні жылля ад іншай арганізацыі. Справа ў тым, што невядома, калі – гэта нават у судзе не змаглі высветліць – колішні ўласнік інтэрната палігафкамбінат перадаў яго ЖРЭА разам з жыльцамі, і цяпер жыць у ім мелі права альбо работнікі ЖРЭА, альбо людзі па хадайніцтве іншай арганізацыі. Аднак па законе выселіць Сяргея могуць толькі з умовай прадастаўлення яму іншага жылля, якога, вядома, ніхто не прапанаваў. Больш за тое, пазбавіць праваабаронцу жылля збіраюцца праз суд, які адбудзецца сёння.

Адметна, што ў гэтай сітуацыі апынуўся не толькі юрыст Драздоўскі, але і яго суседзі – жыхары яшчэ 19 інтэрнацкіх пакояў. Вось толькі яны не спяшаліся праяўляць актыўнасць у абароне сваіх правоў і спраўна плацілі за свае “камерцыйныя” метры. Нехта з суседзяў, не вытрымаўшы, проста ўзяў і з’ехаў. Апроч таго высветлілася, што на момант пераводу ў разрад камерцыйнага, інтэрнат увогуле не меў статуса жылога памяшкання.

– У адміністрацыі не было ніякіх прававых падстаў нешта рабіць з ім, атрымліваецца парушэнне на парушэнні. Але людзі (суседзі Сяргея. – ЕўраБеларусь.) лічаць сітуацыю безнадзейнай, яны мяркуюць, што шукаць праўды немагчыма, лепей плаціць і пагаджацца. Яны назіраюць, у размовах са мной пагаджаюцца, што я раблю правільна, але баяцца самі нешта рабіць. Бо ўсім далі ясна зразумець: мяне высяляюць менавіта таму, што я пачаў высвятляць сітуацыю. Калі б не мая актыўнасць, ніхто б не стаў гэтага рабіць, – мяркуе Сяргей.    

Па яго словах, такія маніпуляцыі з жылымі памяшканнямі ў цэнтры горада выклікаюць вялікія падазрэнні. Адміністрацыя раёна парушае закон і абсалютна перакананая ў сваёй беспакаранасці.

– Справа не ў тым, што для мяне такія дарагія сцены ў інтэрнаце, справа ў прынцыпе. З іншага боку, робячы рамонт у гэтым памяшканні, мы з жонкай плануем жыць там і далей, бо іншага жытла пакуль няма, – тлумачыць Сяргей.

Праваабаронца перакананы, што яго сітуацыя – тыповая, з ёй сутыкаюцца тысячы людзей.

– Я ўпэўнены, што па краіне знойдуцца не адзін і не два факты гэткага ж незаконнага пераводу жылля. Я вельмі спадзяюся, што мой прыклад нагадае людзям аб тым, што ў іх ёсць правы і за іх трэба змагацца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео