BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната

01.09.2017 Радыё "Свабода", фота — аўтара
"Ставяцца, як да свойскай жывёлы", — інваліда-вазочніка Сяргея Драздоўскага высяляюць з інтэрната
Сяргей Драздоўскі ў інтэрнацкім пакоі
Суд на пазоў з боку ЖЭС аб высяленні Сяргея Драздоўскага прызначаны на 11 верасня.

  

  

  

  

  

  

  

  

  

Інтэрнат перадалі новаму ўладальніку разам з людзьмі

Сяргей Драздоўскі ў інтэрнаце паліграфкамбіната — доўгажыхар. Ягоная маці, былая супрацоўніца прадпрыемства, атрымала тут два пакоі. Разам яны пражылі да мінулага года.

Даехаць да інтэрнацкага пакоя Сяргею дапамагае жонка Настасся

"Паліграфкамбінат ужо не мае дачынення да гэтага будынка, бо перадаў яго ва ўласнасць адміністрацыі Савецкага раёна, і цяпер тут гаспадар — мясцовы ЖЭС. Нам паведамілі пра гэта пазней, хоць перадаваць памяшканне з жывымі людзьмі і без іхнай згоды — гэта парушэнне", — тлумачыць "Свабодзе" Сяргей Драздоўскі.

Сябры дапамаглі прыстасаваць уваход пад інвалідны вазок

"Дзіўным чынам наш інтэрнат стаў "камерцыйным жыллём", хоць паводле юрыдычных дакументаў будынак не мае статуса нават жылога памяшкання. Але мы атрымалі жыроўкі, згодна з якімі мусім плаціць за пражыванне ў разы даражэй.

Натуральна, я абурыўся і звярнуўся да старшыні адміністрацыі Савецкага раёна, якому як юрыст патлумачыў, чаму гэта незаконна", — кажа Сяргей Драздоўскі.

Але ў адказ, як звычайна, атрымліваў адпіскі з раённай адміністрацыі, а таксама пагрозы ад ЖЭСа — адключыць святло і ваду, калі грошы не будуць заплочаныя.

Далей — інтэрнацкі пакой, дзе Сяргей жыве з жонкай Настассяй

​Гэтага ціску не вытрымала маці і з’ехала да дачкі. Там жа яна і зарэгістравалася, парушыўшы, кажа Сяргей, палажэнне пра пражыванне ў інтэрнаце. Але, паводле заканадаўства, тлумачыць ён, адміністрацыя мусіла прадаставіць яму права перазаключыць дамову.

"ЖРЭА разглядаў мяне як нейкую свойскую жывёлу, — кажа Сяргей. — Адмаўляліся са мной весці размову наконт жытла. Бясконцыя пагрозы высялення, бясконцае прад’яўленне незразумелых сумаў для аплаты. Мяне прымушалі заключыць дамову камерцыйнага жытла, ад якой я адмаўляўся".

За гэты час Сяргей ажаніўся і прывёў у свой пакой маладую жонку Настассю. А адміністрацыя выдаліла яго з чаргі на льготнае атрыманне жытла. Цяпер мясцовыя чыноўнікі хочуць выселіць на вуліцу абаіх — Настассю і Сяргея.

Сяргей Драздоўскі, юрыст і праваабаронца, сам змагаецца за свае правы

​Выдалілі з чаргі на жыллё і высяляюць на вуліцу

Цягам года змагання толькі гарадская пракуратура вымусіла раённую адміністрацыю вярнуць "камерцыйнаму жыллю" ранейшы статус інтэрната. Аднак ЖЭС не збіраецца рабіць пераразлік і дамагаецца, каб сям’я заплаціла за карыстанне нібыта "камерцыйным жыллём". З чым, у сваю чаргу, не пагаджаецца Драздоўскі.

Маладая сям’я распачала рамонт у сваім супольным доме

"Юрыдычны факт: перавод інтэрната ў камерцыйнае жыллё — гэта высяленне мяне з інтэрната. А ў гэтым выпадку адміністрацыя Савецкага раёна мусіла выдзеліць мне іншае жыллё. Іншай інтэрпрэтацыі закона на сёння няма. А, насамрэч, мяне пакінулі без жылля", — кажа Сяргей.

Пакуль Сяргей садзіцца за стырно, каб ехаць у суд, Настасся паказвае перапіску з чыноўнікамі

За ўвесь гэты час, расказвае ён, яны не атрымалі тлумачэнняў на свае пісьмовыя запыты абгрунтаваць, чаму ім прыходзяць такія рахункі за камунальныя паслугі. А сумы, паводле іх, адрозніваюцца на парадак.

"Усе гэтыя парушэнні Жыллёвага кодэкса, Грамадзянскага кодэкса, Канстытуцыі краіны ў ЖЭСе абгрунтоўваюць адным: рашэннем адміністрацыі Савецкага раёна Мінску. Пры гэтым, парушаючы практычна ўсё заканадаўства, правы чалавека, чыноўнікі дэманструюць сваю поўную беспакаранасць", — кажа ён.

Настасся дапамагае Сяргею, каб разам ехаць у суд

У выніку супрацьстаяння Сяргей Драздоўскі звярнуўся ў суд, каб яго аднавілі ў чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. Ён лічыць: "Прыйшоў час, каб мая гісторыя сталася прыкладам для таго, каб людзі не трывалі парушэнні сваіх правоў, а дамагаліся законнасці".

"Мне цікава, як яны будуць выкручвацца"​

Сяргей Драздоўскі і Настасся Жаўрыд — юрысты паводле адукацыі. Пабраліся шлюбам два месяцы таму. Настасся кажа, што цалкам падтрымлівае змаганне свайго мужа і як жонка, і як юрыстка.

Настасся Жаўрыд дзеліцца сваімі ўражаннямі ад падзеяў

"У мяне ўвогуле склалася ўражанне, што мы жывем у нейкім феадальным грамадстве: узялі і перадалі будынак разам з людзьмі ад аднаго ўладальніка іншаму. Новы ўладальнік хоча — прызначае адну аплату, хоча — іншую, хоча — высяляе кагосьці, хоча — не. Дзікунства поўнае", — гаворыць Настасся.

Настасся і Сяргей у судзе

Спецыялістка аддзелу жыллёвай палітыкі Савецкага раёна Мінску Алена Русак, якая займаецца пытаннямі пастаноўкі грамадзян на ўлік на паляпшэнне жыллёвых умоў, паведаміла "Свабодзе", што ведае пра канфлікт паміж выканкамам і сям'ёй Сяргея Драздоўскага, аднак патлумачыць штосьці ў гэтым пытанні адмовілася. Адмовілася ад каментароў і прысутная ў судзе юрыстка выканкаму Савецкага раёна Ніна Доўгер.

Настасся і Сяргей — "закон на нашым баку"

Суд на пазоў з боку ЖЭС аб высяленні Сяргея Драздоўскага прызначаны на 11 верасня.

Сяргей Драздоўскі таксама пракаментаваў сітуацыю ў сваім блогу ў Фэйсбуку:

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео