BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Відэа не пераканала - адвакату Аляксандра Баразенкі не ўдалося абскардзіць рашэнне суда

05.04.2017
Відэа не пераканала - адвакату Аляксандра Баразенкі не ўдалося абскардзіць рашэнне суда
Фота: БАЖ
Мінскі гарадскі суд 5 красавіка разглядаў скаргу затрыманага журналіста «Белсату» Аляксандра Баразенкі.

Баразенка абскарджваў рашэнне суду Маскоўскага раёна, згодна з якім журналіста звінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі арыштам на 15 сутак.

Як нагадвае праваабарончы цэнтр «Вясна», 27 сакавіка аператар «Белсату» Аляксандр Баразенка быў асуджаны за тое, што нібыта нецэнзурна выказваўся падчас вулічнай акцыі 25 сакавіку, якую асвятляў. Аднак відэа з камеры, што была ў руках журналіста, абвяргае такое сцвярджэнне: Аляксандр Баразенка не лаяўся, а наадварот падкрэсліваў, што ён журналіст.

«Спадзяемся, што здаровы розум возьме сваё, што суддзя прагледзіць відэа і ўпэўніцца, што Аляксандр нічога не парушаў, не лаяўся», — паведаміў прадстаўнік тэлеканалу ў Беларусі Аляксей Мінчонак.

Аляксандр Баразенка абвясціў галадоўку ў знак пратэсту з незаконным пераследам.

Інтарэсы Аляксандра Баразенкі ў судзе прадстаўляе адвакат, паколькі журналіст адбывае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. У судзе праглядзелі відэазапіс, на якім супрацьпраўных дзеянняў Баразенкі не зафіксавана.

Пасля перапынку суддзя Ігар Любавіцкі пастанавіў пакінуць папярэднее рашэнне суддзі Маскоўскага суда аб вінаватасці Баразенкі ў дробным хуліганстве. Журналіст будзе працягваць адбываць адміністрацыйны арышт.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео