BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі

05.04.2017
Таццяна Рэвяка заклікае не пакідаць беспакараным жорсткае абыходжанне супрацоўнікаў міліцыі
Праваабаронца накіравала ў пракуратуру горада Мінска скаргу ў сувязі са сваім адвольным затрыманнем і жорсткім абыходжаннем у Цэнтральным РУУС, куды яна была дастаўлена пасля затрымання.

У скарзе Таццяна Рэвяка падкрэслівае, што на Кастрычніцкай плошчы яна знаходзілася як праваабаронца, з'яўляючыся прэзідэнтам Беларускага Дома правоў чалавек імя Б. Звозскава, і назірала за ходам акцыі, дзеяннямі супрацоўнікаў сілаў правапарадку і ў цэлым за выкананнем дзяржавай, прадстаўленай сваімі органамі і службовымі асобамі, міжнародных абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека, павагі і заахвочвання канстытуцыйных правоў грамадзянаў.

Тым не менш, яна была затрыманая без тлумачэння прычынаў і вымушаная зведаць маральныя і фізічныя пакуты ад дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў РУУСе Цэнтральнага раёна, дзе яе і іншых затрыманых утрымлівалі доўгі час у жорсткіх умовах, выклікаўшы пачуццё бездапаможнасці. Пра гэта праваабаронца паведамляе пракурору Мінска: "У 12.15 я была затрыманая з ужываннем фізічнай сілы супрацоўнікамі АМАП і дастаўленая ў РУУС Цэнтральнага раёна. <...> супрацоўнікі праваахоўных органаў больш за тры гадзіны пратрымалі мяне пад адкрытым небам у дворыку тварам да сцяны на расцяжцы, патрабуючы рукі трымаць паднятымі. <...> я адчувала боль у спіне, холад. Любая спроба звярнуцца да супрацоўнікаў міліцыі, якія мяне ахоўвалі, перарывалася вокрыкамі і пагрозамі расцаніць гэта як непадпарадкаванне. У 15.30 мяне адвялі ў вялікае памяшканне ў будынку РУУС, супрацоўніца міліцыі, якая не прадставілася, агледзела і выклала на стол змесціва маёй сумкі, прапанавала падпісаць паперу, у якой указваліся правы асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністратыўны працэс. У гэты час я ўпершыню з моманту затрымання змагла заявіць пра свае правы быць апавешчанай пра прычыну затрымання і мець абаронцу. Пасля маіх слоў, у 15.45, мяне вывелі з будынка РУУСа і адпусцілі без якіх-небудзь тлумачэнняў ...»

Мяркуючы, што ў апісаных дзеяннях супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманні і ў РУУСе ёсць склад злачынства, адказнасць за якое ўстаноўлена часткай 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса («Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў»), Таццяна Рэвяка просіць пракурора выявіць і прыцягнуць да адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, якія адвольна яе затрымалі і на працягу некалькіх гадзін, жорстка і зневажаючы чалавечую годнасць, прычынялі фізічныя пакуты.

«Законам аб органах унутраных спраў прадугледжаны выпадкі, у якіх дапускаецца ўжыванне супрацоўнікамі гэтых органаў фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў і так делей, калі іншымі спосабамі пастаўленыя перад імі задачы - па абароне жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў, свабодаў і законных інтарэсаў грамадзянаў, інтарэсаў грамадства і дзяржавы - невыканальныя. У выпадку майго затрымання падстаў для прымянення фізічнай сілы і зневажаючага мяне жорсткага абыходжання не было, - звяртае ўвагу Таццяна Рэвяка. - Супрацоўнікі міліцыі тут відавочна перавысілі свае паўнамоцтвы - для дэманстрацыі сваёй фізічнай і ўладнай перавагі».

Праваабаронца лічыць, што такія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі не павінны заставацца беспакаранымі і мяркуе, што не адна яна з ліку затрыманых, дастаўленых у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска 26 кастрычніка, вырашыла накіраваць скаргу ў пракуратуру ў адказ на самавольства міліцыі ў дачыненні да сябе.

Як нагадвае «Вясна», па выніках затрымання 26 сакавіка Таццяна Рэвяка атрымала па пошце позву ў суд: разгляд адміністратыўнай справы, заведзенай на яе па артыкулах 17.1 (дробнае хуліганства) і 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) КаАП, прызначаны на 10 красавіка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео