BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

За тры дні да вызвалення зноў судзяць Андрэя Бандарэнку

29.03.2017
За тры дні да вызвалення зноў судзяць Андрэя Бандарэнку
29 сакавіка ў Ленінскім судзе Магілёва адбудзецца суд над вязнем Андрэем Бандарэнкам. Былому кіраўніку праваабарончай установы «Платформа» пагражае яшчэ да 2 гадоў зняволення.

Цяпер вязьня прыцягваюць да адказнасьці паводле 411 артыкулу Крымінальнага кодэксу — за непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы. Вядома, што на сьледзтве Андрэй Бандарэнка не прызнаваў сябе вінаватым, паведамляе «Радыё Свабода».

«За што судзяць майго сына? За тое, што чытаў на ложку ў час, калі нельга было. Плюс — што спазьніўся, бо затрымаўся ў царкве, ды за няправільна склееныя канвэрты. Хіба гэта крымінальнае злачынства? Жах!» — пракамэнтаваў справу бацька вязьня Валер Бандарэнка.

1 красавіка 2017 году сканчаецца трохгадовы тэрмін, якім Андрэй Бандарэнка быў пакараны Маскоўскім судом Менску за злоснае хуліганства. Усе тры гады ціск на былога праваабаронцу не спыняўся: Бандарэнку трымалі ў карцэры Бабруйскай калёніі, ладзілі супроць яго правакацыі з боку іншых вязьняў, год таму прысудзілі да зьмяшчэньня ў турму.

Увесь гэты час Андрэй Бандарэнка працягваў абскарджваць прысуд, у тым ліку зьвярнуўся са скаргай у Камітэт правоў чалавека ААН. Назіральнікі не выключаюць, што завядзеньне на вязьня ў Магілёўскай турме новай крымінальнай справы стала помстай яму за адстойваньне сваіх правоў.

«Вясна» ды іншыя беларускія праваабаронцы ўжо папярэдзілі ўлады краіны, што прызнаюць Андрэя Бандарэнку палітвязьнем, калі да яго будзе ўжыты 411 артыкул КК.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео