BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Магілёве школьных настаўніц прымушаюць шукаць “дармаедаў”

22.03.2017
У Магілёве школьных настаўніц прымушаюць шукаць “дармаедаў”
matritca.kz
Ад панядзелка ва ўсіх школах горада настаўнікам былі раздадзеныя спісы беспрацоўных, каго падаткавая інспекцыя аднесла да катэгорыі тунеядцаў.

У сярэднім у кожным з іх каля 40 прозвішчаў з адрасамі прапіскі. Абыйсці кватэры ў прымацаванай да настаўнікаў мікразоне неабходна да пятніцы 24 сакавіка, паведамляе "Магілёўскі рэгіён". Адміністрацыі школаў нічога падначаленым не тлумачаць, дырэктары толькі выдаюць распараджэнні, спасылаючыся на загад зверху. Лічыцца, што настаўнікі лепш за іншых ведаюць, хто жыве ў спальных раёнах каля школы, бо яны і так мусяць знаёміцца з сем’ямі сваіх вучняў.

Пакватэрны абыход ужо выклікаў некалькі канфліктных сітуацый. Напрыклад, валантэрка Вераніка Цэдрык, якая трапіла ў “дармеды” з-за таго, што ў 2015 годзе пяць месяцаў знаходзілася ў Польшчы па міжнародным абмене, была здзіўленая тым, што прыватная інфармацыя трапіла з падаткавай інспекцыі ў трэція рукі. Настаўнікі, кажа яна, раззлаваныя новым абавязкам і не асабліва клапоцяцца пра захванне таямніцы. А тым часам падчас абыходу, працягвае яна, высвятляюцца пяць пытанняў: якая ў патэнцыйнага “дармаеда” адукацыя; агульны стаж працы; апошнае месца працы; ці працуе чалавек зараз і калі не, то чаму; ці зарэгістраваны беспрацоўны ў службе занятасці.

Самі настаўніцы, злоўленыя “дармаедамі” ў пад’ездах, жаляцца, што акрамя фальсіфікацыі выбараў іх цяпер прымушаюць займацца і паляваннем на беспрацоўных. Аднак адмовіцца яны не могуць, каб самім не згубіць працу. Прэзідэнт раней казаў, што чыноўнікі асабіста пойдуць па хатах, каб азнаёміцца з рэальным станам рэчаў у сем’ях беспрацоўных, але ў выніку гэтым прымусілі займацца самую неабароненую частку бюджэтнікаў. Куды далей пасля пятнцы пойдуць спісы, настаўніцы не ведаюць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео