BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стэфановіч: Не выключана, што праваабаронцы прызнаюць затрыманых палітвязнямі

22.03.2017
Стэфановіч: Не выключана, што праваабаронцы прызнаюць затрыманых палітвязнямі
spring96.org
Затрыманых па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў могуць прызнаць палітвязнямі.

Рашэнне будзе прымацца пасля вывучэння ўсіх дэталяў справы, заявіў у эфіры Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч. Ён заўважыў, што пакуль ніякай дакладнай інфармацыі пра тое, на падставе якіх доказаў як мінімум 13 чалавек змешчаныя пад варту, праваабаронцы не маюць. Але калі яны прыйдуць да высновы, што гэта крымінальны пераслед па палітычных матывах, то затрыманыя будуць прызнаныя палітычнымі вязнямі.

“Зразумела, паўстане пытанне: хто гэтыя затрыманыя? І я не выключаю, што мы будзем прызнаваць іх палітычнымі зняволенымі. А гэта не будзе сведчыць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі паляпшаецца”.

Нагадаем, вечарам 21 сакавіка ў Мінску затрымалі гандляра кнігамі Алеся Яўдаху. Пазней стала вядома пра затрыманне Міраслава Лазоўскага. Затрыманні працягваліся ноччу і ў першай палове дня 22 сакавіка. На дадзены момант вядома пра 13 затрыманых. Імаверна, гэта звязана з заявай Аляксандра Лукашэнкі, які сказаў, што ў лесе паміж Асіповічамі і Бабруйскам рыхтаваліся некалькі дзясяткаў баевікоў са зброяй, якія збіраліся ладзіць правакацыі. 

Таксама стала вядома пра затрыманне лідара "Маладога фронту"  Змітра Дшкевіча і яго сябра Арцёма Леўчанкі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео