BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Мельнікаў: «Адысея палешука» - гэта эпас, які дае разуменне пакутаў беларусаў ў XX стагоддзі

22.03.2017
Ігар Мельнікаў: «Адысея палешука» - гэта эпас, які дае разуменне пакутаў беларусаў ў XX стагоддзі
Вядомы беларускі гісторык рыхтуе да друку новую кнігу – мемуары Паўла Нічыпарука, беларуса з-пад Кобрына, андэрсаўца, вымушанага эмігранта.

«Адысея палешука» - першая кніга Ігара Мельнікава, сродкі на выданне якой збіраюцца краўдфандынгам праз платформу Ulej.

Як распавёў Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» гісторык Ігар Мельнікаў, успаміны Паўла Нічыпарука трапілі да яго выпадкова:

- Падчас адкрыцця выставы ў Брэсцкай крэпасці да мяне падыйшоў чалавек і сказаў: я не ведаю, што з гэтым рабіць, гэта ўспаміны сваяка і вельмі цікавыя ўспаміны. Пры гэтым аказалася, што ў 1989 годзе гэтыя ўспаміны давалі чытаць Васілю Быкаву, які сказаў, што гэта выдатны матэрыял, але сам ён не можа ім займацца, бо вельмі заняты. І вось гэты адказ Быкава, ліст ад яго захаваўся – і ў кнігу я палічыў вартым уключыць гэты тэкст.

- Вы рыхтуеце да выдання дзённік?

- Не зусім так. Я зрабіў рэдактуру, апрацаваў тэкст, бо мова гэтага дзённіка – такая беларуска-польска-руская трасянка, можна сказаць. Заўважна, што Павел Нічыпарук – не вельмі адукаваны чалавек, але адсутнасць адукацыі не замінае ягонаму таленту распавядаць, ён вельмі дэталёва, цікава і моцна апісвае ўсю трагедыю свайго жыцця. Звычайны селянін, якога арыштоўваюць савецкія ўлады пасля падзелу Польшчы Германіяй і СССР, які праз турмы Берасця і Кобрына трапляе ў ГУЛАГ, пазней – амністыя і шлях у армію Андэрса. Ён апісвае і ўвесь баявы шлях у складзе гэтай арміі, уключаючы бітву пад Монтэ-Касіна і баі за шэраг італьянскіх гарадоў.

- Як склаўся ягоны лёс пасля вайны?

- Пасля вайны ён не вярнуўся дадому. Спачатку ў Нічыпарука была такая ідэя, але ягоныя сёстры здолелі пераканаць яго ў тым, што можа здарыцца яшчэ адно падарожжа ў ГУЛАГ. Тады ён накіроўваецца да сваякоў, якія яшчэ да Першай Сусветнай вайны выехалі ў ЗША. Апошняя глава кнігі – якраз лісты адтуль сям'і. Дарэчы, я гэтую кнігу амбітна параўноўваю з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава, бо расповед Нічыпарука – сапраўды эпічны, тут ёсць усё: і ГУЛАГ, і вайна, і настальгія па роднай Беларусі, і туга па сям'і. Дарэчы, жонку Нічыпарука завуць Аксіння, як і адну з галоўных гераінь «Ціхага Дону».

- Нічыпарук так і не пабачыў сям'і?

- Да 1989 года ён перапісваўся з сям'ёй, хаця ў Штатах жыў з жанчынай, але і не хаваў гэта ад беларускай сям'і. Можна сказаць, жыццё ў ЗША ў Нічыпарука склалася – пабудаваў дом, меў працу, павагу. Сын да яго прыязджаў у ЗША, Нічыпарук запрашаў усю сям'ю, але атрымалася толькі ў сына. Андэрсаўскі ветэран увесь час планаваў вяртанне ў Беларусь. Не буду раскрываць усе моманты, усе пошукі дарогі на Радзіму – варта прачытаць кнігу.

- На каго разлічана кніга?

- Безумоўна, калі я апрацоўваў тэкст, я імкнуўся зрабіць так, каб ён быў цікавым і зразумелым не толькі людзям сталага веку ці адмыслоўцам, але каб сучасніку было зразумела, праз якія пакуты прыйшлося прайсці беларусам. Да таго ж, увесь расповед суправаджаецца маімі гістарычнымі каментарамі. Дзе я тлумачу, што такое КПЗБ, што за чатыры хвалі дэпартацыі і г.д. Кніга складаецца з двух частак: успаміны і мае матэрыялы па тэме, якія дадаюць ведаў пра той перыяд. Там будзе паўтары сотні фатаграфій, на жаль, здымкаў самога Нічыпарука няшмат, але што тычыцца Палесся – усё гэта ёсць.

Паўдзельнічаць у выданні мемуараў беларуса Паўла Нічыпарука можна тут.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео