BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Яшчэ два затрыманні: Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў

22.03.2017
Яшчэ два затрыманні: Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў
Напярэдадні з'явіліся паведамленні, што Лазоўскі знік без звестак, яго тэлефон не адказваў, на запланаваную сустрэчу ён не даехаў.

Увечары 21 сакавіка ў мінскай кватэры Міраслава Лазоўскага адбыўся вобшук. Ён пачаўся каля 20-й і трываў каля дзвюх гадзін. Сам Міраслаў прысутнічаў, яго прывезлі людзі ў масках, ён быў моцна збіты, паведаміла Радыё Свабода сяброўка Лазоўскага Ніна Шыдлоўская.

Паводле папярэдніх звестак, пасля ператрусу Міраслава Лазоўскага павезлі ў следчы ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў на вул. Валадарскага.​

Міраслаў Лазоўскі працуе памочнікам дырэктара выдавецтва «Кнігазбор». На пачатку 1990-х ён быў адным са стваральнікаў арганізацыі «Белы Легіён». Сябры «Белага Легіёна» былі актыўнымі ўдзельнікамі ўсіх мітынгаў і шэсцяў у 1996-1999 гадах. Арганізацыя працавала падпольна і спыніла сваё існаванне на пачатку 2000-х.

Апошні раз узгадкі пра «Белы Легіён» зьявіліся ў 2008 годзе, калі былых кіраўнікоў арганізацыі Ігара Корсака, Міраслава Лазоўскага і Сержука Чыслава затрымалі па справе выбуху 3 —га ліпеня 2008 года, аднак у хуткім часе вызвалілі з-пад варты.

На гэтым тыдні Лазоўскі паведаміў, што яго профіль у Фэйсбуку быў узламаны і невядомая асоба ад яго імя распаўсюджвала інфармацыю пра падрыхтоўку да вулічнай акцыі 25 Сакавіка.

Таксама Ніна Шыдлоўская распавяла, што мінулай ноччу быў затрыманы былы актывіст Андрэй Дундукоў.

Паводле яе звестак, Андрэя Дундукова затрымалі, калі ён разам з жонкай і дзіцем ехаў на адпачынак. У чым абвінавачваюць Дундукова, невядома

Пра Андрэя Дундукова вядома, што ён аматар экстрэмальнага турызму з досведам скачкоў з парашутам і без, вадалажання, промаальпінізму, страйкболу.

Як паведамляла "ЕўраБеларусь", 21 сакавіка ў Мінску таксама быў затрыманы кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха. Інцыдэнт здарыўся адразу па заканчэнні цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Дэбют» на вуліцы Кастрычніцкай, каля сядзібы творчай прасторы «​ЦЭХ»​.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео