BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Журналісты – не “ізюм”: у Мінску абмеркавалі затрыманні рэпарцёраў

21.03.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Журналісты – не “ізюм”: у Мінску абмеркавалі затрыманні рэпарцёраў
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У 2017 годзе пры выкананні прафесійных абавязкаў журналістаў у Беларусі затрымлівалі 28 разоў.

20 сакавіка Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла прэс-канферэнцыю з нагоды затрыманняў міліцыяй калег падчас працы.

– Цяпер мы заўсёды трымаем на сваіх асабістых тэлефонах “гарачую” кнопку стрыма, каб адразу можна было ўключаць прамую трансляцыю, калі да нас пачынаюць чапляцца міліцыянты. Калі ўключаеш камеру, яны па-іншаму сябе паводзяць, – падзялілася са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” карэспандэнтка тэлеканалу “Белсат” Вольга Чайчыц.

Вольгу затрымалі ў суботу, калі яна павінна была асвятляць акцыю супраць дэкрэту №3 у Барысаве. Да слова, акцыя не адбылася, тым не менш, журналістку і яе аператара Сяргея Кавалёва міліцыянты адвезлі на службовым аўтамабілі ў РАУС. Па словах Вольгі Чайчыц, падобнае з ёй ужо здаралася, праўда, у апошнія гады працаваць было спакайней.

– Бачна, што гэта было мэтанакірванае затрыманне з-за таго, што ў нас на мікрафоне быў надпіс “Белсат”, – пераканана журналістка.

Падчас затрымання мужчына ў цывільным здымаў карэспандэнтаў на відэакамеру, а калі ў пастарунку Вользе прапанавалі распрануцца перад камерай, здымаць прыйшла жанчына. “Але якая розніца, хто здымае, калі гэта ўбачаць іншыя людзі? Гэта вельмі моцна абурае”, – гаворыць Вольга.

Журналістка зазначыла, што за здымачнай групай увесь час сачылі, а калі яна патэлефанавала мужу, спачатку пачула голас невядомага мужчыны, які сказаў “слушаю вас”, а пасля слухаўку ўзяў муж. На думку Вольгі, гэта было зроблена наўмысна, каб запалохаць.

Падчас знаходжання ў РАУСе журналістам казалі, што яны не затрыманя, але выйсці не дазвалялі. Вольга Чайчыц мае дзіця на грудным ускармліванні, і калі яна сказала, што мусіць пакарміць яго, пачула ў адказ, што яна кепская маці.

Калегі Вольгі журналісткі “Радыё Свабода” Галіна Абакунчык і “Белсату” Кацярына Бахвалава вялі анлайн-трансляцыі для сваіх СМІ з акцыі пратэсту ў Оршы 12 сакавіка. У выніку абедзве правялі ноч у ізалятачы часовага ўтрымання і атрымалі штрафы.

– Я не думала, што ўсё так скончыца, – распавядае Кацярына, якая прыйшла ў прафесію ў 2014 годзе, калі не было такіх моцных рэпрэсій супраць незалежных журналістаў. – Калі я ехала ў РАЎС, думала, што скончыцца трыма гадзінамі затрымання і максімум – пратаколам. Я б усё роўна паехала б – як можна пакінуць свайго аператара (Аляксандра Баразенку, на якога супрацоўнікі ДАІ ў Оршы склалі пратакол за парушэнне правілаў дарожнага руху – той стаяў на праезджай частцы. – ЕўраБеларусь.)? Гэта стала для мяне шокам. У наступны раз я буду ведаць, чаго чакаць ад гэтай улады.

У адрозненне ад калегі, Галіна Абакунчык не мела ілюзіяў, што сітуацыя можа скончыцца лагодна.

– Гэта было мэтавае затрыманне праз 30 – 40 хвілін пасля акцыі. За намі сачылі, бо мы дайшлі да міліцыі, і тады пад’ехаў “варанок”, з якога выскачылі АМАПапаўцы і павалаклі нас у аддзел, як мяхі з бульбай. На нас напалі людзі ў цывільным, якія вырвалі ўсю тэхніку. Пасля мы сядзелі тры гадзіны, ніхто нічога не запытваўся, казалі, што мы не затрыманыя, але не дазвалялі выйсці і патэлефанаваць, узяць тэхніку. Было ясна, што шукаюць артыкул, па якім нас можна судзіць. Мяне павезлі нібыта на размову з начальствам у другі аддзел, але ніякага начальства не было, адразу запхалі ў камеру, ператрус, вобшук, усё апісваецца – і зноў тры гадзіны чакання, пошуку фармальнай прычыны, каб асудзіць. Гэта не выпадковае затрыманне, з якой мэтай – меркаваць цяжка. Але паколькі журналісты транслююць інфармацыю наўпрост, гэта была адмысловая перашкода працы.

– Ва ўлады няма іншых аргументаў, яна не ўмее весці цывілізаваную гаворку і адзіны сродак барацьбы – гэта гвалт. І гэты гвалт хочуць схаваць за нейкай маскай лібералізацыі, але насамрэч нічога не змянілася, – зазначыла карэспандэнтка ў каментары Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

На судзе не было ніводнага доказу і сведкаў таго, што Галіна Абакунчык незаконна нешта рабіла. Але найбольш яе ўразіла іншае: на наступны дзень, калі ўжо адбыўся суд, з МЗС паведамілі, што не дадуць журналістцы акрэдытацыю на наступны год.

– Ці гэта страх МЗС, каб не фігураваць у міліцэйскіх зводках? Замест таго, каб бараніць журналістаў, МЗС далучаецца да незаконніх дзеянняў, – гаворыць Галіна Абакунчык.

Яна плануе абскардзіць рашэнне суда, хоць не мае ніяіх спадзяванняў. Але судовыя органы мусяць засведчыць, што прымаюць незаконныя рашэнні. Да таго ж управа адукацыі пасля здарэння стала праяўляць увагу да непаўнагадовай дачкі Галіны Абакунчык.

Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец распавёў, што за мінулы год адбылося 13 выпадкаў затрыманняў журналістаў. Але толькі за за адзін дзень 12 сакавіка гэтая лічба была перавышаная ў 1,5 разы. Усяго ж сёлета ўжо заіксавана 28 выпадкаў затрыманняў і 11 пратаколаў, складзеных на прадстаўнікоў СМІ – хтосьці атрымаў штрафы, двое – па 15 сутак арышту.

– БАЖ не можа бць абыякавай у гэтай сітуацыі. Для пачатку мы прынялі заяву ў звязку з гэтымі падзеямі, а літаральна ў пятніцу былі накіраваны лісты да міністра ўнутраных справаў і генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, у якіх мы патрабуем правесці расследванні таго, што адбылося, нагадваем, што журналіст мае права знаходзіцца на месцах масавых падзеяў, незалежна ад таго, ці ёсць дазвол на мерапрыемства. Звяртаем увагу на тое, што супрацоўнікі міліцыі ў многіх выпадках працавалі ў цывільным, што можа быць выключэннем, але не нормай, і заклікаем прыцягнуць да адказнасці тых, хто здзейсніў парушэнне правоў журналістаў, растлумачыць міліцыянтам, што журналісты гэтаксама выконваюць свае абавязкі.

Акрамя таго кіраўнік прававой службы БАЖ Алег Агееў спрабуе трапіць на асабісты прыём да намесніка міністра ўнураных спраў у гэтую сераду. Таксама Андрэй Бастунец зазначыў, што БАЖ звяртаецца і ў міжнародныя інстанцыі, шмат якія з іх ужо зрабілі заявы, так што ўвага сусветнай супольнасці да Беларусі прыцягнута.

– Відавочна, чаму распачалося такое паляванне на журналістаў: арышты, затрыманні, запалохванні сведчаць пра тое, што ўлада са сваіх памылак не робіць ніякіх высноваў, – лічыць прадстаўніца “Белсату” Святлана Калінкіна. – Створаная рэчаіснсць, што ўсе моляцца на наша кіраўніцтва, развальваецца на вачах, усю “гарачую вясну” людзі бачаць у прамым эфіры. Ясна, што ўладзе гэта не патрэбна, таму пачалося сапраўднае паляванне на журналістаў. Самая жудасная сітуацыя зараз у Ларысы Шчыраковай, яе шантажуюць тым, што адбяруць дзіця.

Толькі адно нас ратавала ўсе гэтыя 20 гадоў – і, я спадзяюся, уратуе і зараз, – агульная журналісцкая салідарнасць.

Суд над Ларысай Шчыраковай у Гомелі адбыўся ўчора, таксама ў Кобрыне склалі пратаколы на журналістаў Алеся Леўчука і Мілану Харытонаву.  Асноўныя артыкулы, па якіх на журналістаў складаюць пратаколы, – гэта 22.9 (парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ), 23.34 (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і 23.4 (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео