BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мазыры некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пратэставаць ля помніка Леніну

18.03.2017
У Мазыры некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі пратэставаць ля помніка Леніну
svaboda.org
У Мазыры на плошчу Леніна 18 сакавіка выйшлі некалькі дзясяткаў чалавек, каб выказаць незадавальненне «дармаедскім» дэкрэтам № 3, эканамічнай ситуацыяй у горадзе і краіне.

 Адзін з удзельнікаў стыхійнага сходу паведаміў "Радыё Свабода":

«Ідзе дождж, мокры сьнег, але гараджане пакуль не сыходзяць. Уголас абураюцца цяжкім станам жыцця, скарачэннямі на прадпрыемствах, нізкімі заробкамі».

Да людзей падыходзіў намеснік начальніка РАУС, папярэджваў, што сход незаконны. Аднак людзі надалей стаяць каля помніка «правадыру ўсясветнай рэвалюцыі Ўльянаву-Леніну».

Два дні таму міліцыя афіцыйна папярэдзіла мясцовага актывіста Рыгора Крывіцкага, каб ён не выходзіў на плошчу. Пенсіянер «засвяціўся» тым, што падаў заяўку на пікет 26 сакавіка ў Мазырскі райвыканкам. Сам заяўнік прыйшоў на некалькі хвілін на плошчу, расказаў пра папярэджанне і сышоў.

Паводле відавочцаў, траса Кобрынь—Гомель поўная экіпажаў патрульных машын ДАІ. Стаяць яны на ўездах у Мазыр, у Рэчыцу.

Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі распавёў, што ягоную аўтамашыну інспэктары ДАІ (бартавы нумар 407) дагналі на трасе з уключанай мігалкай прыкладна праз дзесяць кіляметраў ад абласнога цэнтру.

«Казалі нешта няўцямнае пра няправільны абгон, патрабавалі адчыніць багажнік. Я не супраць, але толькі з панятымі. З напарнікам мы ехалі ў Рэчыцу, цяпер сядзім у машыне, чакаем панятых. Побач і экіпаж ДАІ», — паведаміў Кастусь Жукоўскі.

Раней на трасе блізу Рэчыцы ДАІ спыніла аўтамашыну журналісткі-фрылансэра Ларысы Шчыраковай. Правяраюць, ці яе аўтамабіль не сагнаны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео