BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Спецдакладчык ААН: сітуацыя ў Беларусі можа пагоршыцца

16.03.2017
Спецдакладчык ААН: сітуацыя ў Беларусі можа пагоршыцца
svaboda.org
Спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці заклікаў беларускія ўлады спыніць акты гвалту і пераследу ў дачыненні да дэманстрантаў ды паважаць свабоду мірных сходаў.

"Я ўважліва сачу за развіццём сітуацыі, паколькі паведамленні, якія заслугоўваюць даверу, гавораць аб арышце прынамсі 70 чалавек, якія мірна пратэставалі супраць указу [аб дармаедах — рэд.], а таксама 18 журналістаў, якія асвятлялі падзеі», — заявіў спадар Харашці.

«У выніку гвалтоўнай рэакцыі ўладаў, якая нагадвае [рэакцыю на дэманстрацыі ў 2010 годзе — РС], сітуацыя стала дастаткова няўстойлівай для таго, каб змяніцца ў бок пагаршэння. Небяспека эскалацыі ўжо часткова матэрыялізавалася, паколькі некалькі лідараў апазіцыі, у прыватнасці Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі, былі прысуджаныя да пазбаўлення волі на два тыдні», — падкрэсліў Харашці.

Мандат спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі дзейнічае з 2012 году. З моманту яго ўвядзення ААН прызначае спецдакладчыкам Міклаша Харашці, былога прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ. Афіцыйны Мінск не прызнае гэтага мандату і не супрацоўнічае са спецдакладчыкам., паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео