BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інваліда са Светлагорска чакае штраф за рэпост

11.03.2017
Інваліда са Светлагорска чакае штраф за рэпост
За адзін клік у мужчыны ўжо канфіскавалі тэлефон плюс пасля суда, хутчэй за ўсё, пакараюць штрафам.

49 гадовы Аляксандр Рабец з Парычаў (пасёлак у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці) яшчэ ў студзені рэпостнуў артыкул суполкі Укантакце «Рэвалюцыйнае дзеянне», перадае "Наша Ніва". Артыкул быў прысвечаны акцыі анархістаў у Гомелі: былі вывешаныя плакаты на выездах з горада з надпісамі «У новы год з новымі падаткамі» і «Падаткі. Беспрацоўе. Павышэнне цэн. З Новым Годам».

Рэпостнуў і рэпостнуў. Увогуле, на старонцы Рабца шмат рэпостаў — ён інвалід 1-й групы, не можа хадзіць. Не працуе, жыве за пенсію па інваліднасці.

«Ляжу ў ложку, з тэлефона ўвесь час у інтэрнэце», — кажа мужчына.

Але ж 8 сакавіка да Рабца завітаў участковы міліцыянт — менавіта наконт таго рэпосту. Высветлілася, што тая анархісцкая суполка і паведамленні ў ёй унесеныя ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у РБ і заблакаваныя для доступу ў РБ.

«Прыйшоў участковы. Кажа, нібыта нейкі маёр ажно з Мінска, з крымінальнага вышуку даў яму каманду, — распавёў Рабец. — Склалі пратакол на мяне».

Акрамя таго, участковы канфіскаваў прыладу, з якой быў зроблены перадрук — мабільнік Аляксандра.

«Ну і паведаміў, што справа перадаецца ў суд», — кажа Рабец.

Цяпер мужчыну пагражае адміністратыўная адказнасць — ад 10 да 50 базавых. То бок, ад 230 да 1150 рублёў. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео