BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” абвясціла галадоўку

05.03.2017
Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” абвясціла галадоўку
svaboda.org
Затрыманая ўдзельніца “Маршу недармаедаў” у Брэсце прадпрымальніца Наталля Папкова абвясціла галадоўку.

 3 сакавіка жанчыну затрымаў участковы міліцыянт, але яна была дастаўленая не ў пастарунак, а ў псіхдыспансер, адкуль яе забралі ў стацыянар.

Як паведаміла "Радыё Свабода" Вольга Котава, сястра затрыманай, Наталля некалі ў падлеткавым узросце ляжала ў псіхіятрычнай лякарні, а міліцыянт, які праводзіў затрыманне, меў дакумент ад пракурора, паводле якога жанчыну трэба было спачатку даставіць у медустанову. Так яна і трапіла ў лякарню.

Котава мяркуе, што ўлады палічылі патрэбным нейтралізаваць яе сястру напярэдадні чарговых пратэстаў. Да заявы Наталлі пра галадоўку яна ставіцца сур’ёзна і мяркуе, што яе сястра не той чалавек, які “проста так гаворыць”.

У панядзелак Наталля Папкова павінна будзе прайсці камісію ў псіхіятрычнай лякарні, таму на выходных застанецца ў стацыянары.

У пятніцу ў Брэсце таксама затрымалі яшчэ аднаго ўдзельніка пратэстаў, Андрэя Шарэнду — ён знаходзіцца ў пастарунку і застанецца там, прынамсі, да панядзелка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео