BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выйшла кніга пра Глыбокае, калі яно было габрэйскім мястэчкам

28.02.2017
Выйшла кніга пра Глыбокае, калі яно было габрэйскім мястэчкам
Фота: "Радыё Рацыя"
Кнігу «Глыбокае: Памяць пра габрэйскае мястэчка» выдаў Цэнтр навуковых работнікаў і выкладчыкаў юдаікі ў ВНУ «Сэфер».

Кніга больш чым на 300 старонках аб’яднала ў сабе фальклор, этнаграфію, эпіграфіку і архіўныя матэрыялы пра жыццё габрэяў мястэчка Глыбокае ў Заходняй Беларусі.

Па словах аднаго з аўтараў кнігі, навуковай супрацоўніцы Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Маргарыты Кажанеўскай, матэрыялы для кнігі былі сабраныя падчас школы-экспедыцыі Цэнтра «Сэфер» і Цэнтра славяна-юдаікі Інстытута славяназнаўства РАН і ў ходзе архіўных пошукаў.

– Цягам палутара гадоў стваралася кніга з артыкулаў, - распавяла Кажанеўская «Радыё Рацыя». - Таксама рабілі каталог могілак. Ёсць шэраг дакументаў, падрыхтаваных да друку, з Маладэчанскага архіву і з Віцебскага. Ёсць звесткі з Вашынгтонскага архіву Халакосту. Працавалі перш за ўсё навукоўцы з Расейскай акадэміі навук, навукоўцы з Кіева, я – з Глыбокага, і “Сэфер” звязваўся з выхадцамі з Глыбокага, якія таксама дапамагалі архівамі і сваімі ўспамінамі.

Кніга выйшла невялікім накладам. Яна не прадаецца, а замаўляецца ў цэнтры “Сэфер”, таксама яе можна спампаваць у Інтэрнэце. Кніга будзе карысная як для гісторыкаў, этнографаў, фалькларыстаў, так і для шырокага кола чытачоў. Падобнага кшталту кнігі маюць толькі Жалудок Гарадзенскай і Лепель Віцебскай абласцей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео