BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гомелі яшчэ адзін “дармаед” звярнуўся ў суд

26.02.2017
У Гомелі яшчэ адзін “дармаед” звярнуўся ў суд
Непрацуючы жыхар Гомеля Віктар Рубцоў, сын вядомага палітвязня Юрася Рубцова, таксама праз суд вырашыў даказаць удзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў.

Ён аплаціў дзяржпошліну і падаў у суд Цэнтральнага раёна Гомеля скаргу, у якой просіць прызнаць яго ўдзельнікам у фінансаванні бюджэту і не ўжываць да яго палажэнні Дэкрэта №3 пра "дармаедаў", паведамляе "Гомельская Вясна".

Атрымаўшы так званы “ліст шчасця”, 37-гадовы мантажнік вакон ПВХ шукаў праўду ў раённай і абласной інспекцыях МПЗ, аднак там толькі развялі рукамі - раз не працаваў, значыць плаці. Не хочуць чуць у падатковых і пра сплату спажыўцамі тавараў і паслуг падатку на дабаўляную вартасць (ПДВ), які кожны з нас сплочвае ў незалежнасці ад  занятасці.

"На працягу ўсяго 2015 году я заплаціў зямельны падатак, дзяржпошліну за замену пашпарта, за натарыяльнае перафармленне жылога дома, за пасведчанне кіроўцы, штомесяц выплачваў ПДВ за карыстанне мабільнай сувяззю, такім чынам, я ўдзельнічаў у фінансаванні дзяржвыдаткаў. Менавіта гэтую пазіцыю я маю намер адстойваць у судзе", - падзяліўся Віктар Рубцоў.

Прававы інспектар прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка, якога ўлада трапна назвала адвакатам “дармаедаў”, дапамог Віктару Рубцову скласці скаргу ў суд. Ён адзначыў, што негледзячы на тое, што суд адмовіўся разглядаць першую “дармаедскую” справу па сутнасці, грамадзяне будуць патрабаваць абароны сваіх правоў у судовым парадку.

"З кожнага патрачанага ў краіне рубля, у бюджэт паступае 20 капеек падатку ў выглядзе ПДВ, а гэта значыць, няхай і ўскосна, кожны з нас удзельнічае ў фінансаванні дзяржбюджэту. Нас не цікавіць пазіцыя падаткавікоў на конт таго, што грамадзяне не плацяць ПВД, бо гэтая пазіцыя не ўтрымлівае ніякой крытыкі", - заявіў прафсаюзны юрыст.

Леанід Судаленка дабавіў, калі ўлада вызваліла ад падатку першага “дармаеда” і тым больш працаўладкавала яго, няхай зараз займаецца такім чынам з кожным чалавекам, якога назвала “дармаедам”. Калі суд адмовіцца разглядаць скаргу па сутнасці, тады акрамя прымусовай працы можна будзе заяўляць яшчэ і аб парушэнні права на судовую абарону сваіх правоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео