BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

На ўдзельнікаў «Марша недармаедаў» у Гомелі складаюць пратаколы

23.02.2017
На ўдзельнікаў «Марша недармаедаў» у Гомелі складаюць пратаколы
novychas.by
Удзельнікі шэсця ў Гомелі пачалі атрымліваць апавяшчэнні аб складанні на іх адміністрацыйнага пратакола па ч.1 арт. 23.34 КаАП.

Удзельнікі шэсця ў Гомелі, якое прайшло 19 лютага і сабрала каля 3000 чалавек, пачалі атрымліваць апавяшчэнні аб складанні на іх адміністрацыйнага пратакола па ч.1 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве).

На дадзены момант запрашэнне (пакуль без позваў) атрымалі праваабаронца і прававы інспектар Незалежны прафсаюз РЭП Леанід Судаленка, кіраўнік гомельскай арганізацыі Аб'яднаная Грамадзянская Партыя - АГП Васіль Палякоў, іншыя грамадскія і палітычныя актывісты. Ёсць інфармацыя пра не менш чым дзесяць адміністрацыйных вытворчасцяў, паведамляе сайт spring96. org.

Аб атрыманні запрашэння ў міліцыю кажуць таксама блогер Максім Філіповіч і грамадскі актывіст Дзмітрый Сабураў. Акрамя таго, пратакол складаецца таксама ў дачыненні да грамадзянскага актывіста Андрэя Макарава.

Сітуацыю каментуе актывіст прафсаюза РЭП Андрэй Стрыжак:

"Складанне пратаколаў на ўдзельнікаў мірнага шэсця з патрабаваннем адмены Дэкрэта №3 — найгрубейшае парушэнне нашых правоў. Улада працуе па старых лекалах — не пушчаць і спыняць, у той час, як сітуацыя ў корані змянілася. Я лічу што калі раней такія рэпрэсіі палохалі і прымушалі людзей баяцца, то зараз яны могуць толькі яшчэ больш раззлаваць грамадства, якое адмаўляецца прызнаваць законнасць Дэкрэта №3".

Нагадаем, 19 лютага ў абласных гарадах краіны прайшлі мірныя сходы за адмену Дэкрэта №3. У Гомелі на "Марш недармаедаў" выйшла каля 3000 чалавек.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео