BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міхась Жызнеўскі пасмяротна стане грамадзянінам Украіны

21.02.2017
Міхась Жызнеўскі пасмяротна стане грамадзянінам Украіны
В Украине
svaboda.org
20 лютага бацькі беларуса Міхася Жызнеўскага, які загінуў на Майдане ў Кіеве, падпісалі за сына неабходныя дакументы на атрыманне ім грамадзянства Украіны. Пасмяротна.

«Нас з Міхаілам Пятровічам запрасілі ва Украіну, — сказала ў тэлефоннай размове Свабодзе Ніна Жызнеўская. — І мы зрабілі гэтую справу. Спадзяёмся, што гэта здыме заканадаўчыя перашкоды, бо неграмадзянам Украіны не могуць надавацца вышэйшыя званні і ўзнагароды. Чакаем, што бліжэйшым часам украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка падпіша ўказ на прысваенне нашаму сыну высокага звання Героя Украіны».

22 студзеня 2014 года падчас рэвалюцыі Годнасці й Свабоды Міхась Жызнеўскі быў забіты ў Кіеве на вуліцы Грушэўскага стрэлам у сэрца. Ён стаў адной з першых ахвяраў супрацьстаяння з сілавікамі Віктара Януковіча. Міхася прывезлі ў Беларусь і пахавалі на родавых могілках маці пад Гомелем.

Прэзідэнт Украіны пасмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызнеўскага ордэнам Герояў Нябеснай Сотні. Бацькам прызначана пажыццёвая стыпендыя за загінулага сына.

Учора Ніна і Міхаіл Жызнеўскія ўзялі ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам Украіны — прэзідэнтам Пятром Парашэнкам, прэм’ер-міністрам Уладзімірам Гройсманам, старшынём Вярхоўнай Рады Андрэем Парубіем ды генеральным пракурорам Юрыем Луцэнкам. У часе гэтай сустрэчы яны змаглі наўпрост звярнуцца да кіраўнікоў Украіны.

Пасля сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі перамясціліся ў Міхайлаўскі сабор, дзе кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт правёў богаслужэнне ў памяць пра герояў Нябеснай сотні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео