BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Першы суд паміж «дармаедам» і дзяржавай: “У цырку, у цырку нас судзіце! Самае месца, тут побач”

15.02.2017
Першы суд паміж «дармаедам» і дзяржавай: “У цырку, у цырку нас судзіце! Самае месца, тут побач”
Фота: "Еўрарадыё"
Рэпартаж з першага дня судовага працэсу «дармаед» vs. падаткавая інспекцыя Гомеля.

“Мне 56 гадоў, 28 з іх я працаваў. Быў будаўніком, у гандлі працаваў. Калі тут у Гомелі стала складана з нармальнай працай, я паехаў у Расію, працаваў там. Потым вярнуўся, так атрымалася. З 2015 года не працую. Але я нават падумаць не мог, што мне прыйдзе гэты ліст”, — расказвае «Еўрарадыё» гамяльчанін Аляксандр Сямёнаў.

14 лютага ў Гомелі пачаўся суд. Сямёнаў падаў іск на падатковую інспекцыю, якая даслала яму ліст аб неабходнасці заплаціць збор за тое, што ён не працаваў у 2015-м годзе. Пачатак прызначылі на 10.30. Але натоўп ля будынка сабраўся значна раней — “дармаеды”, чалавек 40-50, прыйшлі падтрымаць сябра па няшчасці. Навіна пра суд за некалькі дзён разышлася па ўсіх мясцовых і сталічных СМІ ды сацсетках.

Дыялог паміж сакратаркай суда, якая спрабавала захоўваць парадак, і “дармаедамі” быў прыкладна такі:

— Паседжанне пройдзе ў нашай самай вялікай зале. Яна разлічаная на 36 чалавек. Спачатку бакі, потым журналісты, затым усе астатнія, каму хопіць месца.

— Дык нас тут значна больш.

— Гэта самая вялікая наша зала.

— У цырку давайце правядзем! Самае месца, тут побач.

— Гэта наша самая вялікая зала.

— У цырку, у цырку!

Вялікай колькасці ахвотных пасачыць за працэсам здзівіўся, здаецца, нават суддзя. Ён не адразу забараніў весці здымку на паседжанні, а закрыць дзверы, за якімі бушавалі непакорныя “дармаеды”, атрымалася толькі пад пагрозай паклікаць нарад міліцыянтаў. “Ды хоць расстраляйце нас!” — данеслася з-за закрытых дзвярэй.

“Дармаед” Сямёнаў, які стаў прычынай хваляванняў, у суд прыйшоў са сваім прадстаўніком — юрыстам прафсаюза РЭП Леанідам Судаленкам. Раённая падатковая інспекцыя прыслала юрыста Наталлю Янкову і супрацоўніцу абласнога упраўлення Алену Зубараву. Абедзве рашуча выказаліся супраць фота і відэаздымак. “Мы ж не ведаем, куды гэта ўсё трапіць потым, дзе нас пакажуць”, — заявілі жанчыны суддзі. Ён пагадзіўся.

“Мы лічым, што падатковая інспекцыя выбарачна трактуе Дэкрэт №3… Яна лічыць удзелам у фінансаванні дзяржвыдаткаў толькі падаходны падатак. І не ўлічвае іншыя аплочаныя Сямёнавым падаткі і зборы — падатак на нерухомасць, дарожны падатак, падатак на дададзеную вартасць… Мы патрабуем, каб Сямёнава вызвалілі ад выплаты збору, а яго персанальныя дадзеныя былі выдаленыя з базы плацельшчыкаў гэтага збору”, — выказвае пазіцыю Сямёнава Леанід Судаленка. І дадае, што Дэкрэт №3 увогуле супярэчыць Канстытуцыі, бо яна забараняе прымусовую працу. Сам Сямёнаў перадаў суддзі даведкі аб выплаце дарожнага збору і падатку на нерухомасць.

Абедзве прадстаўніцы падатковай стаялі на сваім: “Усе патрабаванні да Сямёнава Аляксандра заснаваныя на законе… Мы скаргу не прызнаем. Лічым яе не абгрунтаванай і не падлягаючай задавальненню”.

З залы час ад часу гучаць саркастычныя рэплікі “дармаедаў”. Суддзя спыняе іх, нагадваючы пра намер выклікаць міліцыянтаў. “Я разумею, што вялікая цікавасць, шмат журналістаў, але давайце не будзем забываць, дзе мы знаходзімся”, — амаль адчайна просіць ён. Дапамагае мала. Людзі пачынаюць уставаць і дэманстратыўна сыходзіць.

Першае паседжанне па справе "“дармаед” супраць дзяржавы" працягвалася крыху больш за дзве гадзіны. Суддзя выслухаў бакі, сабраў хадайніцтвы і прызначыў новае на аўторак 21 лютага. На развітанне паабяцаў пашукаць большую залу ў абласным судзе.

“Я ўсё адно не буду плаціць гэты падатак. Мне няма чым. Дачка была супраць таго, каб я судзіўся. Сказала, што яны з маці скінуцца і заплацяць яго за мяне. Я адмовіўся. Што гэта такое, калі за мяне яго нехта плаціць, а? Пайду на суткі сядзець, хай садзяць”, — кажа Аляксандр Сямёнаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео