BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Мельнікаў: Монтэ-Касіна – ужо вядомы беларусам горад, прыйшла чарга нашага дэсанту ў Галандыі

15.02.2017
Ігар Мельнікаў: Монтэ-Касіна – ужо вядомы беларусам горад, прыйшла чарга нашага дэсанту ў Галандыі
Акции / Фото
Фота прадастаўленыя праектам "Гістарычная праўда"
У Мінску прэзентаваная новая кніга гісторыка «Забытыя героі», у якой вядзецца пра змаганне і лёс беларусаў у складзе Другога польскага корпусу і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе.

Новая кніга вядомага беларускага даследчыка — гэта больш за 100 старонак з малавядомымі альбо зусім невядомымі фактамі пра ўдзел нашых суайчыннікаў у барацьбе з нацызмам у складзе Польскіх узброенных сіл на Захадзе (Polskie Siły Zbrojne na Zachodzie).

Прэзентацыя новага выдання адбылася ўвечары 14 лютага ў мінскім Бізнэс-клубе «Імагуру» і, зазначым, прайшла з сапраўдным аншлагам. Сярод наведвальнікаў імпрэзы было шмат нашчадкаў беларускіх андэрсаўцаў, якія таксама мелі слова пра пакручасты лёс сваіх сваякоў.

Акрамя расповеду пра тое, як ішла праца над новым даследаваннем, Ігар Мельнікаў паказаў публіцы архіўныя здымкі і матэрыялы, якія не ўвайшлі ў выданне. Аўтар не выключае, што зладзіць адмысловую выставу па ўдзелу беларусаў у складзе Польскіх узброенных сіл на Захадзе. Дарэчы, як расказаў гісторык, багата матэрыялу для новай кнігі з'явілася менавіта пасля трох папярэдніх выставаў – людзі, пабачыўшы, што гэтая тэма ўжо не табуяваная ў нашым грамадстве, што гісторыі сваякоў ужо не трэба хаваць, як гэта было пры Саветах, неслі Мельнікаву дакументы, фотаздымкі, проста расказвалі свае сямейныя гісторыі. У тым ліку і гісторыі з-за мяжы, як гэта было, напрыклад, з Майкам Келі з Манчэстэру, сынам андэрсаўца Васіля Дурэйкі.

У кнізе распавядаецца пра дэталі бітвы пад Монтэ-Касіна і аперацыі «Маркет-Гардэн» у Галандыі. На апошнюю Ігар Мельнікаў звяртае асаблівую ўвагу, бо калі бітва ў Італіі для беларускага грамадства, дзякуючы ў тым ліку і Мельнікаву, ужо не ёсць «белай плямай», то галандская аперацыя, можна сказаць, зусім для нас невядомая.

«Беларусы мала ведаюць пра гісторыю ўдзелу суайчыннікаў у заходніх фарміраваннях, якія змагаліся з нацыстамі. І вельмі важна паказаць не толькі Монтэ-Касіна, але таксама і «Маркет-Гардэн», аперацыю, пра якую ўвогуле беларусы не ведаюць. А гэта – вызваленне Галандыі, гераічная аперацыя з мноствам ахвяраў, і ўдзел беларусаў там, лічу, варта падкрэсліць, варта казаць пра гэта як мага больш. І менавіта дзеля гэтага я ўзяўся за такую кнігу, каб беларускае грамадства ведала праўду пра тыя падзеі, пра тых герояў, каб ведала не толькі пра чырвонаармейцаў, якія бралі Берлін, але і пра тых герояў-беларусаў, якія змагаліся супраць нацыстаў у Італіі і Галандыі», - зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам Службы інфармацыі «ЕўраБеларусі» аўтар «Забытых герояў».

Акрамя гісторыі баявых дзеянняў, кніга дае ўяўленне пра асаблівасці ўніформы, рыштунку і ўзбраення жаўнераў Другога польскага корпусу і Першай паветрана-дэсантнай брыгады.

«Аўдыторыя была вельмі цікавая мне, як аўтару, бо было шмат нашчадкаў беларускіх андэрсаўцаў, у тым ліку нашчадкаў менавіта гэтых беларускіх дэсантнікаў, пра якіх распавядае кніга. Гэта выданне – для іх, але, разам з тым, вельмі ўдзячны, што прыйшла моладзь, студэнты, дарослыя беларусы, якія цікавяцца сваёй гісторыяй, таму гэта кніга, можна сказаць, і для іх, для беларускага грамадства ўвогуле. Гэта – не навуковы фаліант, гэта кніга, якая папулярнай мовай расказвае цікавыя і невядомыя факты пра Другую Сусветную вайну і пра ўдзел беларусаў у барацьбе з нацызмам», - падкрэсліў Ігар Мельнікаў.

Улад Вялічка, сустаршыня Кіруючага камітэта Форума грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства, каардынатар Форума па Беларусi падзяліўся са Службай інфармацыі «ЕўраБеларусі» сваімі ўражаннямі ад імпрэзы: «Кніга Ігара Мельнікава працягвае вось гэту лінію папулярызацыі непапулярных старонак беларускай гісторы, у тым сэнсе непапулярных, што пра іх амаль нічога невядома шырокім колам грамадства. Зразумела, каб паказаць беларусам гэтыя старонкі іх жа гісторыі, патрабуюцца адмысловыя высілкі – у тым і каштоўнасць працы Ігара Мельнікава. З аднаго боку, гэта гістарычны матэрыял, з іншага ж, гэта папулярны матэрыял, які даносіць да шараговага, скажам так, беларуса менавіта тое, што ён павінен мець у сваёй карціне свету. Канешне, заўсёды можна назіраць розныя погляды на тую ці іншую падзею ў працэсе дыскусіі, але не гэта галоўнае, галоўнае ўсё ж такі – сама спроба зразумець беларусаў у больш шырокім кантэксце, чым мы гэта звычайна бачым у афіцыйных падручніках гісторыі, якія сёння значна спрошчаныя і баналізаваныя. Таму дэбаналізацыя, паказ гістарычных момантаў, якія адбываліся далёка за межамі нашай краіны, але ад гэтага не перастаюць быць беларускімі гістарычнымі старонкамі, ёсць вялікай дададзенай вартасцю працы Ігара Мельнікава».

Што да планаў аўтара, то ён зараз рыхтуе да друку ўспаміны беларускага андэрсаўца Паўла Нічыпарука. «Яго ўспаміны мне перадалі нашчадкі жаўнера, якія жывуць у Берасці. Гэта вельмі цікавыя матэрыялы, якія я апрацаваў, яны нідзе не друкаваліся, планаваліся, праўда, да друку ў ЗША, пазней, у 1989 годзе ў Савецкім Саюзе ўспаміны былі прапанаваныя Васілю Быкаву, але не склалася – яны так і не выйшлі. Зараз, спадзяюся, яны выйдуць асобнай кнігай, якую я планую выдаць праз краўдфандынг, - распавёў Ігар Мельнікаў. - Гэта гісторыя чалавека, які прайшоў шмат выпрабаванняў, я параўноўваю яго ўспаміны – без перабольшання – нават з «Ціхім Донам» Міхаіла Шолахава. Чалавек вельмі дэталёва апісвае і побыт у сістэме ГУЛАГу, і ў Другім Польскім корпусе, і вызваленне Італіі, пазней – быццё ў эміграцыі, праблемы, якія там зведаў. Нават жонку Нічыпарука звалі Аксінняй – як адну з гераінь «Ціхага Дону»! Увогуле, там шмат момантаў, пра якія варта казаць сучаснаму беларускаму чытачу».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео