BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У цэнтры Мінска паставілі помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам (Фота)

14.02.2017
У цэнтры Мінска паставілі помнік царскаму паліцэйскаму з сабачкам (Фота)
Еўрарадыё
Сталічная міліцыя сёлета святкуе стагоддзе з моманту свайго заснавання.

У шэрагу іншых святочных мерапрыемстваў запланаванае і адкрыццё помніку каля будынка Міністэрства ўнутраных спраў. Манумент уяўляе сабой зборны вобраз царскага паліцэйскага, які стаіць на варце, а ля яго ног ляжыць невялічкі сабачка, паведамляе Еўрарадыё.

Датай свайго заснавання сённяшняя беларуская міліцыя лічыць 4 сакавіка 1917 года. У гэты дзень Міхаіл Фрунзе быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага земскага саюза па ахове парадку ў горадзе, утворанага пасля лютаўскай рэвалюцыі. У той жа дзень былі сфармаваныя першыя баявыя атрады з працоўных і салдат. У ноч на 5 сакавіка яны пад кіраўніцтвам Фрунзе раззброілі царскую паліцыю горада, захапілі паліцэйскае ўпраўленне, а таксама архіўнае і вышуковае аддзяленні, узялі пад ахову найважнейшыя дзяржаўныя ўстановы. Таму рашэнне зрабіць манумент менавіта царскаму гарадавому, якіх фактычна першыя міліцыянеры і выгналі, даволі дзіўнае.

Урачыстае адкрыццё манумента адбудзецца бліжэй да свята, пакуль жа скульптура будзе стаяць, закрытая тканінай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео