BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У рэйтынгу Freedom House Беларусь засталася ў ліку несвабодных краін

31.01.2017
У рэйтынгу Freedom House Беларусь засталася ў ліку несвабодных краін
У рэйтынгу «Свабода ў свеце — 2017» праваабарончай арганізацыі Freedom House Беларусь залічаная да несвабодных краін.

Акрамя таго, да несвабодных краінаў залічаны Расія, Туркменістан, Таджыкістан, Узбекістан, Казахстан, Азербайджан, перадае Радыё Свабода. Анэксаваны Расіяй украінскі паўвостраў Крым, які пазначаны ў дакладзе праваабаронцаў як «спрэчная тэрыторыя», лічыцца таксама «несвабодным».

Усяго летась у 67 краінах назіралася пагаршэнне сітуацыі з палітычнымі правамі і грамадзянскімі свабодамі, і толькі ў 36 — паляпшэнне. На працягу апошніх 11 гадоў, зь 2006-га, у 109 краінах назіралася пагаршэнне сітуацыі, у 60 — паляпшэнне.

З 49 краін, прызнаных даследнікамі «несвабоднымі», 11 маюць найгоршы ўзровень палітычных правоў і грамадзянскіх свабод — Сірыя, Эрытрэя, Паўночная Карэя, Узбекістан, Паўднёвы Судан, Туркменістан, Самалі, Судан, Экватарыяльная Гвінея, Цэнтральная Афрыканская Рэспубліка і Саудаўская Аравія.

«Часткова свабоднымі» праваабаронцы лічаць Украіну, Грузію, Арменію, Кіргізстан і Малдову.

У дакладзе Freedom House адзначаецца, што галоўныя дэмакратычныя краіны адчуваюць трывогу і няўпэўненасць пасля таго, як Вялікабрытанія прагаласавала за выхад з ЭЗ, новы ўрад у Польшчы ўвёў шэраг антыдэмакратычных крокаў, у частцы Еўропы да ўлады прыйшлі ксенафобскія нацыяналістычныя партыі, а ў ЗША перамог Дональд Трамп.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео