BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Магілёўцы прапанавалі свой спосаб дасягнуць зарплаты «па 500» (ФОТА)

28.01.2017
Магілёўцы прапанавалі свой спосаб дасягнуць зарплаты «па 500» (ФОТА)
mspring.online
Каля сотні чалавек падпісаліся пад іранічным зваротам да магілёўскіх дэпутатаў.

Магілёўскія актывісты прапанавалі прыцягнуць дармаедаў да збору вінаградных слімакоў, павялічыць падатак на дармаедства да 50 базавых велічынь і ўвесці збор за адвільванне ад шлюбнага абавязку.

Зварот накіраваны 27 студзеня ў Палату прадстаўнікоў і кіраўніку Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Пад ім падпісалася 94 чалавекі, перадае "Магілёўская вясна".

“Улічваючы няважныя поспехі беларускай эканомікі па незалежных ад кіраўніцтва краіны прычынах, мы прапануем Вам прыняць інавацыйныя рашэнні, рэалізацыя якіх дазволіць выканаць даручэнне Гаранта [дасягнуць сярэдняга заробку ў 500 даляраў]», – пазначылі ў тэксце ініцыятары звароту.

Яны прапанавалі чатыры іранічных спосаба, якія дазволілі б, на іх думку, палепшыць становішча ў беларускай эканоміцы:

«1). Трэба скараціць колькасць працуючых, павялічыць узрост выхаду на пенсію, а вызваленых ўнесці ў разрад сацыяльных утрыманцаў са спагнаннем з іх збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў ў 50 БВ (акрамя членаў БРСМ, “Белай Русі” і ФПБ). Канфіскаваныя ў дармаедаў сродкі дазволяць давесці зарплату астатнім да 500 даляраў і вышэй!

2). Увесці падатак на сэкс-дармаедства для грамадзян, якія ўхіляюцца ад выканання абавязкаў ўскладзеных на іх звыш для забеспячэння дэмаграфічнай бяспекі, абароназдольнасці дзяржавы і павелічэння колькасці падаткаплацельшчыкаў.

3). Для папаўнення валютных запасаў дзяржавы і паляпшэння дабрабыту дзяржчыноўнікаў, будаўніцтва прэзідэнцкіх рэзідэнцый і лядовых палацаў неабходна прыцягнуць дармаедаў да збору сыравіны, запатрабаванай на экспарт паводле Белстату: вінаградных слімакоў, зялёных жабаў, матыля, чалавечых валасоў, чалавечай крыві, бычыная сперма і г.д. , бо такіх рэсурсаў у нашай фауне звышдастаткова!

4). Даручыць кіраўніцтву АГП арганізаваць «Мільён працоўных месцаў» ў вёсцы для калгаснікаў, якія спіліся, ды бяздомных, якіх неабходна заняць вырошчваннем часнаку, зборам бярозавага соку, бо амаль увесь метал яны ў насельніцтва і арганізацый канфіскавалі, а на выпіўку разжыцца грашыма стала складаней”, – запатрабавалі падпісанты. Адказ на калектыўны зварот павінен прыйсці Аляксею Паўлоўскаму.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео