BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Гродне пройдзе “Марш жыцця”

27.01.2017
У Гродне пройдзе “Марш жыцця”
Каб ушанаваць Дзень памяці ахвяраў Халакоста гродзенская габрэйская абшчына правядзе 29 студзеня ў цэнтры горада «Марш жыцця».

Прадстаўнікі абшчыны  плануюць , што да “Марша” далучацца дыпламаты, консульскія супрацоўнікі і прадстаўнікі адміністрацыі горада, паведамляе "Радыё Рацыя".

Пра будучую акцыю распавядае Старшыня рады іўдэйскай рэлігійнай абшчыны Барыс Квяткоўскі:

– Свет адзначае дзень памяці ахвяр Халакосту і вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мы супольна з гімназіяй №5 праводзім “Марш памяці” ад брамы гета да сінагогі. Вучні падрыхтавалі канцэрт, інсцэніроўку, прысвечаную гэтай тэме. І мы спадзяёмся ўзрушыць памяць гарадзенцаў.

Па словах гарадзенскага рабіна Іцхака-Нехама Кофмана, – гэта акцыя памяці людзей, што загінулі падчас Халакоста.

– Гэта памяць пра мінулае і погляд у будучыню. Трэба не толькі памятаць пра тое, як было кепска, але і пра тое, што мы мусім быць добрымі і шчырымі людзьмі і несці свет дабра. Трэба жыць далей, ісці наперад. Для іудаізма вельмі важна не толькі глядзець у мінулае, а і ў будучыню, на тое, як павінна быць.

Акцыя «Марш Жыцця» распачнецца 29 студзеня ў 11:00 ад мемарыяльнай дошкі Гарадзенскага гета №1 да сінагогі.

Праз гарадзенскае гета падчас вайны прайшло 42 тысячы габрэяў, з якіх загінула каля 26 тысяч. Большасць вязьняў было растраляна ці адпраўлена ў канцэнтрацыйныя лагеры Трэблінка і Аўшвіц, дзе загінулі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео